Каляска для Веранікі

Даведаўшыся пра акцыю “Дапамажыце аблегчыць жыццё дзіцяці”, што аб’явіла раённая арганізацыя Беларускага Фонду міру, многія маларытчане паспяшаліся прыйсці на дапамогу маленькай Вераніцы Алесік, якая пакутуе ад цяжкага захворвання. Амаль два мільёны беларускіх рублёў пакінулі жыхары горада і раёна ў скарбонцы акцыі. Не засталіся раўнадушнымі да праблем, якія напаткалі сям’ю Веранікі, калектывы Маларыцкага кансервавагародніна­сушыльнага камбіната, дзіцячых садоў раёна, прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Маларытчанка”. Пачуўшы пра тое, што пяцігадовай дзяўчынцы патрэбна дапамога, як адзначала старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Жанна Кібальнік, многія нераўнадушныя людзі з вёсак раёна тэлефанавалі, пыталіся, куды можна даставіць грошы. Сто тысяч перадаў Вераніцы Мікіта Дзмітрыевіч Нікалаюк з вёскі Н.Забалацце, далучыліся да акцыі жыхары раёна Аляксандр Аляксандравіч Сухарэвіч, Таццяна Васільеўна Давыдовіч, Марыя Сяргееўна Пачынчук, Любоў Ануфрыеўна Алесіюк, Любоў Мікалаеўна Галавей, Людміла Аляксандраўна Асіпук і многія іншыя.
За сродкі, што паступілі на разліковы рахунак Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру, для Веранікі былі набыты каляска і адзен­не.
Акцыя “Дапамажыце аблегчыць жыццё дзіцяці” працягваецца. Вераніцы вельмі неабходны артапедычны стул, які за свае грошы сям’я, дзе маці сама выхоўвае дзіця-інваліда, набыць не ў стане. А таму Вераніка і яе сям’я чакаюць дапамогі чулых людзей, якія могуць накіроўваць сродкі на разліковы рахунак Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру № 3015500145011 Прыорбанк ААТ ЦБУ 500 у г. Брэсце, код 153001749, УНП 200257978.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: набыць каляску для Веранікі дапамаглі чулыя людзі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


https://unc-mps.com.ua

www.biceps-ua.com/

maxformer.com/lebedki
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!