Маларытчане вяртаюцца са службы. Сяргей Ярмалюк з в. Перавое

У ваенным камісарыяце Маларыцкага  раёна не толькі ўрачыста праводзяць  на воінскую службу юнакоў, але і сустракаюць тых, хто выканаў пачэсны абавязак.

Важная падзея адбылася ў жыцці Сяргея Ярмалюка з в.Перавое. Ён дэмабілізаваўся з Узброеных Сіл і адразу прыехаў ў ваенкамат, каб стаць на ўлік. Тут юнака сустракалі ваенны камісар раёна Аляксандр Праўдзін,  намеснік ваеннага камісара Аляксандр Каралькоў і начальнік групы прызыву на ваенную службу Павел Канькоў. Яны пажадалі Сяргею дабра і здароўя, поспехаў ва ўсім, правільна вызначыцца з далейшай жыццёвай дарогай.

Зрэшты, Сяргей  Ярмалюк гэта ўжо зрабіў. Яшчэ да службы ў арміі ён  навучаўся ў Полацкім лясным каледжы. Цяпер юнак плануе працягваць вучобу ў гэтай навучальнай установе, а пасля яе заканчэння – уладкавацца на працу ў Маларыцкі лясгас.

– Сяргей, сёння многія ставяцца да службы ў арміі адмоўна, бо напалоханы рознымі чуткамі і здагадкамі. Іх пужае многае, у тым ліку – і “дзедаўшчына”. Ці ёсць яна?

– З “дзедаўшчынай”  сустракацца не давялося, бо ў нас яе не было, – гаворыць Сяргей Ярмалюк. – Паўтара года службы прайшлі для мяне як бы незаўважна. Служыць пайшоў, не задумваючыся ні на хвіліну. Арміі баяцца зусім не трэба. Гэта – своеасаблівая школа жыцця. Яна не толькі выдатна  дысцыплінуе, прывучае да парадку,  але і фарміруе, загартоўвае характар. Нічога дрэннага пра сваю службу сказаць не магу. Мне пашанцавала, бо ад­чуў, што такое ўзаемавыручка, сапраўдная падтрымка сяброў, іх надзейнае плячо. Наш узвод быў адзінай дружнай сям’ёй, у якой панавалі законы еднасці і брацтва. 

Сяргей Ярмалюк служыў запраў­шчыкам (паветрам) у 115-м зенітным ракетным палку (г.Брэст) у аддзя­ленні захоўвання,  перагрузкі і транс­партавання. Камандаванне часці характарызуе Сяргея станоўча, звяртае ўвагу на такія яго рысы характару, як раўнавага, мэтанакіраванасць, настойлівасць, рашучасць, стрыма­насць. За разумную ініцыятыву, дыс­цы­плінаванасць, цвёрдую жыццёвую пазіцыю, якія праяўлены за час  праходжання ваеннай службы,  юнак атрымаў Пісьмовую падзяку ад камандавання палка.

Намеснік ваеннага камісара Аляксандр Каралькоў звярнуў увагу на тое, што Сяргей Ярмалюк – прыклад для іншых юнакоў Маларытчыны не толькі ў плане добрасумленнага выканання свайго грамадзянскага абавязку.  Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных пра­ва­парушэннях (артыкул 28.5) за парушэнне правілаў воінскага ўліку наступае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 2 да 3 базавых велічынь. Каб такога не адбылося, той,  хто дэмабілізаваўся з арміі, абавязкова павінен з’явіцца ў ваенкамат у месячны тэрмін. Сяргей Ярмалюк стаў на ваенны ўлік у дзень дэмабілізацыі.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


читайте здесь

https://medicaments-24.com

http://www.cialis-viagra.com.ua