Сяргей Марашчук атрымаў узнагароду ад прэзідэнцкага фонду (Маларыцкі раён)

Сяргей Марашчук, настаўнік фізікі і астраноміі СШ №2,  узнагароджаны  трэцяй прэміяй спецыяльнага прэзідэнцкага фонду Рэспублікі Беларусь за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў па выніках 2016/2017 навучальнага  года. 

На педагагічнай ніве Сяргей Іванавіч, залаты медаліст, выпуснік СШ №2 Маларыты, шчыруе ўжо 26 гадоў. Самастойная працоўная сцежка яго пачалася пасля заканчэння Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна. Адзін год да гэтага малады спецыяліст выкладаў у Ланской СШ. Затым ён уладкаваўся на працу ў СШ №2 намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, а пазней – настаўнікам фізікі і астраноміі гэтай жа установы адукацыі.

Сяргей Марашчук не адзін год сур’ёзна займаецца пад­рых­тоўкай вучняў да ўдзе­лу ў розных этапах рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Цяпер у скарбонцы дасягненняў яго вучняў па фізіцы і астраноміі 13 дыпломаў: адзін дыплом ІІІ ступені, які атрыманы на заключным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па фізіцы, 12 дыпломаў – на трэцім этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Таму невыпадкова, што Сяргей Іванавіч – лаўрэат ІІІ ступені прэміі Брэсцкага аблвыканкама як настаўнік, які падрыхтаваў пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў.

   Мікалай НАВУМЧЫК.

 

Фота аўтара.

Добавить комментарий


http://www.monaliza.kiev.ua

www.www.viagraon.com

www.granit-sunrise.com.ua/izdeliya-iz-kamnya
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!