Дыпламанты конкурсу “Пралескі”

У дзіцячым музычным фестывалі-конкурсе “Пралескі”, які прайшоў нядаўна на базе Брэсцкага музычнага каледжа,  удзельнічалі і юныя музыканты Маларыцкай школы мастацтваў. Сапернічаць у майстэрстве віртуознага валодання музычнымі інструментамі ім давялося з музыкантамі з Мінска, Полацка, Баранавіч і іншых гарадоў рэспублікі. І хоць быць заўважаным ў такой вялікай колькасці музычных талентаў было няпроста, юныя дараванні з Маларытчыны не падвялі і сваіх настаўнікаў, і сваю школу. Юлія Федарук і Ангеліна Дацык вярнуліся дамоў з дыпломамі ІІІ ступені, Алег Абрамук быў заахвочаны дыпломам удзельніка. А настаўнікі Наталля Забеліна, Вольга Жуліна, Наталля  Лашак і канцэртмайстар Маргарыта Мандрова атрымалі Граматы за педагагічнае майстэрства.

Вучні Наталлі Валер’еўны Забелінай на музычных конкурсах перамагалі ўжо не раз. Апраўдала надзеі вопытнага педагога і юная цымбалістка Юлія Федарук. Другі год наведвае дзяўчынка музычную школу, вельмі стараецца, уважліва слухае парады настаўніка, карпатліва працуе над кожнай п’есай, а таму і выступленне яе на конкурсе не засталося незаўважаным. Працавітасць і стараннасць дапамаглі стаць прызёрам конкурсу і Ангеліне Дацык. Пад кіраўніцтвам маладога настаўніка Вольгі Жулінай яна цудоўна авалодала балалайкай і здолела зачараваць журы.
Пяць гадоў, наведваючы ўрокі па класу домры, разам са сваёй настаўніцай Наталляй Валер’еўнай Лашак ішоў да поспеху на конкурсе Алег Абрамук. Дыплом, які атрымаў далёка не кожны з удзельнікаў конкурсу, стаў пацвярджэннем таго, што выступленне яго спадабалася.
Вярнуўшыся дамоў, юныя музыканты працягваюць шліфаваць на ўроках сваё музычнае майстэрства. Напера­дзе, будзем спадзявацца, іх чакае шмат новых перамог.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: педагог Наталля Забеліна рыхтуе сваю вучаніцу Юлію Федарук да новых перамог; дыпламанты конкурсу “Пралескі” Алег Абрамук і Ангеліна Дацык разам з педагогамі Наталляй Лашак і Вольгай Жулінай.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


читайте здесь

www.best-products.reviews

topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!