Юные лесоводы из Гвозницы отмечены на областном уровне (Малоритский район)

У чарговы раз удала  на абласным злёце юных ле­са­водаў  “Захаваем лясы – зберажом планету” вы­ступіла каманда са школьнага лясніцтва “Папараць-квет­ка” Гвозніцкага д/с-СШ (кіраўнік – настаўнік біялогіі і геаграфіі Юрый Сымонік). Агульнакаманднае выступленне шасцікласніка Канстанціна Аўтухова, васьмікласніц Яўгеніі Шышук і Аляксандры Сухарэвіч, якія  прадэманстравалі выдатныя веды, на інтэлектуальным спаборніцтве адзначана Дыпломам І ступені.

Падчас абласнога злёту быў праведзены  конкурс юных лесаводаў. Ён складаўся з інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, якая ўключала пытанні па экалогіі, батаніцы, ле­сазнаўстве, лесаводстве, заалогіі, арніталогіі, энтамалогіі, і з практычнага тура “Таямніцы лесу”, які прадугледжваў праходжанне станцый “Бюро знаходак”, “Лесаабарона”, “Аптэка ў лесе”, “Інструменты і абсталяванне”, “Драўнінна-хмызняковыя пароды”, “Лясное насенняводства”. У гэтых выпрабаваннях Аляксандра Сухарэвіч стала лепшай і ўзнагароджана Дыпломамі І ступені. Яўгенія Шышук атрымала Дыплом удзельніка за практычны тур, а Канстанцін Аўтухоў – сертыфікат удзельніка.

Між  іншым, школьнае лясніцтва “Папараць-кветка” ў Гвозніцкім д/с-СШ было створана ў 2003 годзе па ініцыятыве Марыі Афанасенкі, сённяшняга дырэктара ўстановы адукацыі. Аб’яднанне па інтарэсах наведвае 18 чалавек.

Для вучняў Гвозніцкага д/с-СШ быць членам школьнага лясніцтва – аўтарытэтна, ганарова, пачэсна. Кожны год яны садзяць дрэвы, збіраюць шышкі, нарыхтоўваюць лекавыя расліны, развешваюць кармушкі для птушак. Напрыклад, сёлета, падчас правядзення Тыдня лесу, вучні пасадзілі маладыя дрэўцы на тэрыторыі 6,2 га ў Гвозніцкім, Маларыцкім і Пажэжынскім  лясніцтвах. Такое супрацоўніцтва ўзаемавыгаднае. За сваю працу ўстанова адукацыі ўжо атрымала каля 450 рублёў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


onlyyou.od.ua

питьевая вода киев

nl.ua/ru/hoztovary/bytovoi_tekstil/shtory