«Заготовка клубники» Малоритскому КОСКу нужно 50 тонн ягоды (Малорита)

Летні дзень год корміць — у гэтай народнай мудрасці ў чарговы раз пераконваешся, калі трапляеш на тэрыторыю Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната. Цяпер тут у прамым і пераносным значэнні гарачы час. Прадпрыемства пачало нарыхтоўваць клубніцы. Першая іх партыя паступіла 3 чэрвеня. Перапрацоўка ж ягад пачалася 4 чэрвеня.

–Нам для ўласных патрэб неабходна закупіць 50 тон клубніц, – гаворыць Валянціна Грыгарук, начальнік тэхналагічнага аддзела камбіната. –Па стане на вечар 6 чэрвеня план нарыхтовак ужо выкананы больш чым на 50%. Час прыспешвае, таму што клубніцы “ідуць”  максімум  на працягу  10-15 дзён.

Прадпрыемства цяпер вітамінную ягаду закупляе ў Лунінецкім раёне, у маларытчан і Маларыцкім райспажыўтаварыстве па 65 капеек за кілаграм.

Валянціна Грыгарук адзначыла, што частка клубніц ідзе на прыгатаванне варэння (класічны асартымент, рэцэптура ДАСТа яшчэ часоў СССР), другая – на паўфабрыкат, з якога пазней  будзе выраблена пюрэ ў асартыменце (6 найменняў)  для дзіцячага харчавання.

   Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


456.ukrterminal.kiev.ua

medicaments-24.net

in detail adulttorrent.org