З пасланнем Прэзідэнта — у калектывы

Асноўныя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу РБ акрэсліў, сустрэўшыся ў рамках адзінага Дня інфармавання з калектывам СВК “Рыта”, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Вячаслаў Федзюковіч.
Ён пастараўся кожны з пунктаў паслання, у якім кіраўніком дзяржавы падводзіліся вынікі папярэдняга года і аналізавалася палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў дзяржаве, данесці да вяскоўцаў, абапіраючыся ў сваім выступленні на прыклады эканамічнага развіцця раёна.  
 Аграпрамысловы комплекс забяспечвае не толькі харчовую бяспеку краіны, але і значную частку экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі, з’яўляючыся важнейшай крыніцай папаўнення валютных рэзерваў дзяржавы. “Нам жыццёва неабходна дабіцца якаснага пераўтварэння сельскай гаспадаркі. Харчаванне на сусветным рынку даражэе і будзе даражэць. Таму важнейшая задача – атрымаць з гэтай сітуацыі максімальную выгаду” – гаварылася ў выступленні Прэзідэнта краіны. Як выконваецца пастаўленая задача развіцця вытворчасці ў канкрэтным працоўным калектыве, пастараўся прааналізаваць, размаўляючы з працаўнікамі СВК “Рыта”, Вячаслаў Фе­дзюковіч.
— Мінулую пяцігодку, — адзначыў ён, — аграрыі раёна завяршылі дастойна. А вось першы год новай пяцігодкі выклікае пэўныя хваляванні. Хоць у цэлым па раёне вытворчасць малака павялічылася на 5 працэнтаў, ёсць гаспадаркі, у тым ліку і СВК “Рыта”, дзе надоі малака за стойлавы перыяд значна знізіліся.
За першы месяц пашавага ўтрымання, як адзначаў Вячаслаў Іларыёнавіч, у СВК “Рыта” намецілася  станоўчая дынаміка. Аб’ём вытворчасці малака гаспадарка павялічыла на 11,5%, гэта дазваляе разлічваць на тое, што сельгаспрадпрыемства зможа навярстаць упушчанае. У той жа час, як адзначалася ў выступленні, гаспадарка значна адстае ад іншых па прадукцыі вырошчвання. Тут самыя нізкія ў раёне паказчыкі сярэднясутачных прыбаўленняў у вазе на вырошчванні і адкорме жывёлы. І гэта пры тым, што ў СВК праводзіцца значная рэканструкцыя, будуецца новая ферма, а значыць трэба думаць аб фарміраванні статку.
Асноватворным паказчыкам, на які звяртае ўвагу Прэзідэнт краіны, як адзначыў Вячаслаў Федзюковіч, з’яўляецца рэнтабельнасць продажу. А таму асноўнай задачай павінна стаць атрыманне рэнтабельнай, канкурэнтаздольнай прадукцыі і жывёлагадоўлі, і раслінаводства.
Беларусь, як адзначалася ў пасланні, павінна выйсці на ўзровень вядучых краін свету ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці. Гэта прадугледжвае не толькі далейшае ўмацаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы АПК, але і працяг палітыкі развіцця сацыяльнай інфраструктуры ў вёсцы, добраўпарадкаванне сельскіх тэрыторый, стварэнне там новых працоўных месцаў.
Размова з калектывам сельгаспрадпрыемства не магла не закрануць тэму фінансавых праблем, якія сталі адчувальнымі ў апошні час у краіне. Выказваючы скаргі наконт таго, што з паліц магазінаў пачалі знікаць многія тавары, такія, як чай, соль, цукар, мука, вяскоўцы самі з разуменнем адзначалі, што гэта з’ява часовая і выклікана неабдуманымі паводзінамі саміх пакупнікоў. У той жа час узнімалася на сходзе пытанне нізкай аплаты ў гаспадарцы працы механізатараў і вадзіцеляў, скардзіліся вяскоўцы і на адсутнасць добрай пашы для выпасу жывёлы прыватнага сектара.
Вячаслаў Федзюковіч уважліва аднёсся да кожнага з пытанняў, тыя з іх, што патрабавалі дадатковага вывучэння, ўзяў на заметку, запэўніўшы, што ні адно з іх  не застанецца без адказу.
Святлана МАКСІМУК.

З пасланнем Прэзідэнта — у калектывы: 2 комментария

  • 24.05.2011 в 11:31 пп
    Permalink

    Чё за бред?Все СПК нашего района убыточные.Какая тут может быть рентабельность?????????А знаете почему?Пока всем управляют мудаки нам не видать светлого будущего.

  • 04.10.2011 в 6:24 пп
    Permalink

    похоже ты один из этих мудаков)))

Добавить комментарий


nissan-ask.com.ua

medicaments-24.net

где купить магнитную ленту
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!