УВАГА: фотаконкурс “Радзіма”. Удзельничай и перамагай!

Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі аб’яўлены народны фотаконкурс «Радзіма», прысвечаны Году малой радзімы. 

Удзельнічаць у ім могуць усе члены прафсаюза без узроставых абмежаванняў. Фотаздамкі павінны адпавядаць адной з трох намінацый: «Пейзажныя замалёўкі», «Тра­­дыцыі і быт» і «Чалавек працы». Кожны ўдзельнік можа даслаць не больш трох фотаздымкаў.  Заяўкі на конкурс прымаюцца да 1 кастрычніка 2018 года. Іх можна дасылаць на адрас электроннай пошты: [email protected]

Вынікі будуць падведзены на гала-канцэрце Рэс­публіканскай народна-патрыя­тычнай акцыі ФПБ “Мы-разам”. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і памятнымі прызамі. Лепшыя работы будуць прэзентаваны на выставе. Гэтая экспазіцыя пабывае ва ўсіх абласных цэнтрах краіны. Акрамя таго, будзе выдадзены альбом з лепшымі фотаздымкамі.

З палажэннем аб творчым конкурсе можна пазнаёміцца на Інфармацыйным партале Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Сяргей СТРОК, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Добавить комментарий


оксандролон

www.adulttorrent.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!