ПЕРАВАГУ — НОВЫМ ТЭХНАЛОГІЯМ

Сёлета гаспадаркам раёна ў сярэднім на адну карову неабходна нарыхтаваць па 24 цэнтнеры кармавых адзінак травяністых кармоў, а ўсяго – амаль 60 тысяч тон, 61% з якіх — сіласу, 32% — сенажу, астатняя частка – сена.
Адкрываючы раённы семі­нар, на які былі запрошаны кіраўнікі гаспадарак, галоўныя заатэхнікі і вет­урачы, спецыя­лісты райсельгасхарчу і іншых службаў, начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Іларыёнавіч Федзюковіч заўважыў, што зімоўка глыбока пераканала: многія гаспадаркі правалілі вытворчыя паказчыкі з-за адсутнасці дабраякасных кармоў. Таму аграрыі павінны не дапусціць такога ў чарговы раз. Вось чаму асноўную стаўку трэба рабіць не на колькасць, а на якасць нарыхтоўваемых кармоў. Як нарыхтаваць якасны сянаж, захаваць яго, удзельнікі семінара-нарады змаглі навучыцца ў СВК “Хаціслаўскі”.
Пабываўшы на полі ва ўрочышчы «Смалі», яны ўвачавідкі пераканаліся, як тут арганізавана ўборка бабовых траў (канюшыны) на сянаж з выкарыстаннем такой сучаснай тэхналогіі, як уборка ў рулоны.
Гэтую тэхналогію некалькі гадоў таму назад першымі пачалі прымяняць у прыватным унітарным прадпрыемстве “Савушкіна”, летась па іх шляху пайшлі ў СВК “Рыта”, а сёлета да гэтых дзвюх гаспадарак дабавілася яшчэ чатыры.
Спецыяліст фірмы “Ферабека”, што спецыялізуецца на выпуску сельгасмашын для нарыхтоўкі сенажу ў рулоны, адзначаў, што новая тэхналогія дазваляе захоўваць кармы да 2 гадоў і больш, пры гэтым ніколькі не страчваецца іх якасць.
Акрамя нарыхтоўкі сенажу ў рулоны, у Хаціславе будуць па-ранейшаму нарыхтоўваць яго і ў траншэі. Галоўная ўмова тут, каб пры закладцы і выкарыстанні кансервантаў абавязкова быў кантроль, што робіцца ў “Хаціслаўскім”, а гэта значыць,  захаваны ўсе тэхналагічныя патрабаванні.
А наогул, як адзначаў Вячаслаў Федзюковіч, у час нарыхтоўкі кармоў гаспадаркі раёна будуць выкарыстоўваць тры тэхналогіі: нарыхтоўка ў рукавы, нарыхтоўка ў рулоны і нарыхтоўка ў траншэі.
Начальнік аддзела корма­вытворчасці аблсельгасхарчу Леанід Цішкоў засяродзіў увагу прысутных на захоўванні тэрмінаў уборкі траў: самы аптымальны – фаза калашэння іх, што дазваляе захаваць і бялок, і абменную энергію. Таму пастаўлена задача за 18 – 22 дні ўбраць усе травы.
Удзельнікі семінара азнаё­міліся таксама з арганізацыяй летне-пашавага ўтрымання жывёлы, маглі, у прыватнасці, пазнаёміцца з прынцыпам работы перасоўнай даільнай устаноўкі, вытворчасць якой наладжана ў Іванаве. Адна з вартасцей яе – наяўнасць халадзільніка, куды малако напрамую паступае па малакаправоду.
Менавіта такі спосаб дазваляе атрымліваць прадукцыю экстра-класа, а гэта значыць, гаспадарцы абавязкова акупяцца тыя немалыя грошы (219 млн. руб.), якія яна затраціла на набыццё новай даільнай устаноўкі.
У рабоце семінара прымаў удзел кіраўнік спраў аблвыканкама Антон Стэльмах.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

Добавить комментарий


https://rs-clinic.com.ua

https://apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!