Падзяліся сваёй цеплынёй

Валанцёры Чырвонага Крыжа з гуртка “Міласэрнасць” Цэнтра пазашкольнай работы, кіруе якім Галіна Нячай, разам са старшынёй раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Зояй Алесік і прадстаўніком тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людмілай Алесік адправіліся ў Велікарыцкую бальніцу сястрынскага догляду, каб сустрэцца з пажылымі адзінокімі людзьмі, для якіх на пэўны час бальніца стала домам. Дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак падрыхтавалі вялікую канцэртную праграму. Яны чыталі вершы, спявалі пад пяшчотныя гукі гітары і акампанемент баяна прыгожыя песні. А потым была шчырая гутарка пра тыя праблемы, якія прыносіць чалавеку ўзрост восені, пра дапамогу, на якую могуць разлічваць адзінокія састарэлыя людзі, пра жыццё і маладосць, пра працу і заслужаны клопат.
Валанцёры разам з арганізатарамі сустрэчы прыехалі да пажылых людзей не з пустымі рукамі. Кожнаму прывезлі яны падарунак ад таварыства Чырвонага Крыжа і СШ № 2, дзе вучацца валанцёры. Тым, хто не змог падняцца з ложка, каб разам з іншымі сустрэцца з гасцямі, дзеці прынеслі падарункі ў палаты, падарыўшы разам сваю цеплыню.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: валанцёры таварыства Чырвонага Крыжа ў Велікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.citroen.niko.ua

источник

avtomaticheskij-poliv.net.ua