Сіроцкі лёс

Іван Раманавіч Бягеза – самы стары прадстаўнік моцнага полу ў Арэхаве. Яму 90. Але памяць гэтага чалавека вельмі выразна гартае старонкі яго жыцця. Застаўшыся ў дзіцячым узросце без бацькоў, ён адчуў беднасць і галечу. Потым вайна, фронт, дзе Іван быў кулямётчыкам, моцнае раненне гранатай у галаву ў час цяжкага бою ў Берліне, франтавы шпіталь у Польшчы, затым зноў служба ў Германіі ў ваеннай камендатуры. Яго прасілі застацца служыць звыштэрмінова. Але хлопцу хацелася дамоў, на радзіму, нягледзячы на тое, што дома яго ніхто не чакаў… Вярнуўся інвалідам ІІ групы. Грудзі завешаны медалямі.
Яго жонка Вера Сцяпанаўна тады таксама ўжо была сіратой. Так сустрэліся і сы¬шліся дзве адзінокасці. Ні кала, ні двара. Пабудавалі дом, працавалі ў калгасе, гадавалі чатырох сыноў. Кахалі, разумелі, бераглі адзін аднаго, даражылі сваёй моцнай сям’ёй. І не думалі, што касцёр іхняга ачага не будзе гарэць жыватворным агнём сямейнай моцы. У 1968 годзе ў дом Івана Раманавіча і Веры Сцяпанаўны чорнай птушкай прыляцела вестка: у Чэха¬славакіі загінуў сын, не да¬служыўшы месяц да дэмабі¬лізацыі. У дом прывезлі труну…
— Ад такога ўдару не думалі ўжо, што па белым свеце будзем хадзіць, — гаварылі яны, з цяжкасцю праганяючы камяк у горле. — Але жыццё трэба прымаць такім, якое ёсць.
І яны прымалі. Таму што былі прасякнутымі самымі высокімі духоўнымі каштоўнасцямі – верай у Бога, вызначаліся працавітасцю, нікому не зайздросцілі, не былі прагнымі, спяшаліся рабіць толькі дабро. Яны і цяпер жадаюць кожнаму, хто заходзіць у іх дом, шчасця, міру і здароўя. Напэўна, такія пачуцці доўжаць ім гады.
НА ЗДЫМКУ: інвалід Вялікай Айчыннай вайны Іван БЯГЕЗА.

Добавить комментарий


узнать больше на maxformer.com

www.profshina.kiev.ua/shiny/zimnie

источник topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!