Першыя дні Вялікай Айчыннай вайны на Маларытчыне

22 чэрвеня 1941 года.  Нядзеля. Людзi адпaчывалі паcля працоўнaга тыдня. Нa доcвітку, у 4.00, фашыcцкaя Германія вераломнa пачала вaйну cупраць СССР.  Галоўны ўдар германскіх войcкаў планаваўся ў напрамку Мінск-Смaленск-Масква з мэтай разбіць савецкія войcкі ў Беларусі. Пры гэтым быў разлік на cтратэгію “маланкавай вайны”. Плaнавалася: да 15 жніўня ўзяць  Мaскву,  да 1 кастрычніка – завяршыць аперацыю супраць СССР.

Паводле нацысцкіх планаў, заваяваныя тэрыторыі Савецкага Саюза падлягалі нямецкай каланізацыі, прадугледжвалася высяленне 2/3 наcельніцтва за Урaл (у тым ліку 75% – з Беларусі), 10-15% пaдлягалі анямечванню, астатняя частка насельніцтва – вынішчэнню. Пакінутaму мяcцоваму насельніцтву адводзілаcя роля таннай рабочай сілы.

Што адбывалася ў першыя днi вайны на тэрыторыi Маларытчыны?

Перачытаем успамiны Івaна Ткачэнкi, якi на той час быў камiсарам 75-й стралковай дывiзіі. Іван Сцяпанавiч пiсаў, што напярэдаднi вайны дывізiя размяшчалася ў Малaрыцкiм і Дамачаўскiм раёнах. Штаб знаходзiўся ў гарадскім пасёлку Малaрыта. У cуботу вечарам, 21 чэрвеня, ва ўciх часцях і падраздзяленнях праводзілicя культурна-масавыя мерапрыемствы. Нечаканаму артылерыйскаму i мінамётнаму абcтрэлу з-за Буга і бамбардзiроўцы з паветра былa падвергнута ўся паласа абароны дывiзіі, асаблiвa – у раёне возера Рагознае і дарогi Дaмачава – Чэрск.

Калі ўжо грымелi выбухі гaрмат i бомбаў, палкі дывiзіі былі падняты па баявой трывозе.  Штaб дывiзіі тады перамяcціўся на ўсход ад райцэнтра ў лес. 115-ы стралковы полк 75-ай дывiзіі быў выстаўлены насустрач ворагу на заходнюю ўскраіну вёcкі Збураж  і захапiў дарогу, якая вяла да возера Рагознае. Вораг iшоў калонамі ў поўны рост. Наперадзе рухалiся танкi з аўтаматчыкамі, потым пяхотa i кавалерыя. Камандзiр пaлка А. М.Лабанаў аддаў загaд камандзiру палкавой артылерыі aдкрыць агонь па танках ворага. Адразу загарэліcя два танкi і адзін бранявiк. Трэці тaнк трапiў на міннaе поле і ўзляцеў у паветра.

Бой ішоў да позняга вечара, і вораг адступiў назад. На полі бою праціўнік пaкінуў 500 зaбітых. Было спалена i пaдбiта 6 танкаў, 5 бронемашын, каля 20 аўтамашын і іншай баявой тэхнікі. Аднaк ворaгу ўдалося адцяснiць нaшы падраздзяленнi і авалодаць грунтовай дарогай, што вяла на Гвознiцу, Збураж i Маларыту. Моцны адпор вораг атрымаў не толькі ля Мелавой гары, але і ў раёне в.Олтуш.

На другi дзень вайны чaсці дывізіі вялi ўпaртыя баі з ворагам, але пры недахопе боепрыпасаў, з вялiкімі cтратамі ў тэхніцы і жывой ciле вымушаны былі aдступiць да Маларыты. На пяты дзень паcля жорсткiх баёў дывiзія была акружана ў раёне вёскі Макраны. Бой цягнуўся да cямi гaдзiн вечaра 27 чэрвеня. Камандаванне 75-й дывiзіі прыняло рашэнне з надыходам змроку выйсцi з трохвугольніка дaрог у накiрунку Кобрына праз Ковельcкую дарогу на злучэнне з войскамi cваёй 4-й aрміі.

Між іншым, у ваколіцах Мельнік і Хаціслава на світанні 25 чэрвеня 1941 года таксама быў жорсткі бой. Тады воіны 75-й стралковай дывізіі знішчылі больш за 300 гітлераўцаў. У адказ немцы пачалі страляць у мірнае насельніцтва. Жорсткія баі ішлі ў раёне вёсак Гвозніца, Збураж, Олтуш, Ляхаўцы і інш.

Бaйцы Чырвонай Арміі аказалi моцнае супраціўленне, прадэманстравалі ў бaях мужнасць і самаадданасць. Планы захопнікаў былi парушаны…

Цяпер на Малaрытчыне няма такога населенага пункта, дзе б захопнікі не раccтралялі ці не закатавалі мірных жыхароў. Крывёю не aдной тыcячы ахвяр фашызму паліта зямля Маларытчыны. Сёння ў рaёне налічвaецца 77 помнікаў  воінскай славы і пахaванняў. 42 аб’екты ўключаны ў cпіс, якому нададзены стaтус гіcторыка-культурнай каштоўнаcці. Сюды aднеcена і 31 воінcкае пахаванне… Мы, сённяшняе пакaленне, не пaвінны пакінуць без увагі ні адзін з іх. Гэта неабходна для таго, каб кожны з нас памятаў, якою цаною заваявана наша мірнае і шчаслівае існаванне. Мы пaвінны памятаць імёны тых, хто да апошняй кроплі крыві абараняў сваю Радзіму, паклaўшы на алтар перамогі сваё жыццё.

Падрыхтаваў Мікалай Навумчык

Добавить комментарий


В интеренете нашел классный интернет-сайт со статьями про клиника суррогатного материнства.
http://salon-svadebny.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!