«Вступительная кампания» В малоритском лицее планируют набрать 150 учащихся

 

Старт прыёмнай кампаніі

У Маларыцкім пра­фесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці з мінулага тыдня дадзены старт прыёмнай кампаніі-2018 .

Плануецца,  што ў  лік  навучэнцаў бу­дзе залічана 150 чалавек (у 2017 годзе – 135 чалавек).  На аснове агульнай ба­завай адукацыі (тэрмін навучання – 3 гады) ліцэй дае магчымасць набыць спецыяльнасці: “Электра­зваршчык ручной зваркі  3 разраду”, “Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С” і “Трактарыст-машыніст с/г вытворчасці катэгорыі “А”, “В”, “D”. На аснове агульнай базавай адукацыі (тэрмін навучання – 2,6 года) можна атрымаць такія спецыяльнасці, як “Трактарыст-машыніст с/г вытворчасці катэгорыі “А”, “В”, “D” і  “Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”. На аснове агульнай сярэдняй адукацыі (тэрмін навучання – 1 год) можна набыць спецыяльнасці “Электразваршчык ручной зваркі 3 разраду” і “Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”,  а таксама спецыяльнасці “Слесар па рамонту с/г машын і абсталявання (рамонт трактароў і с/г машын) 3 разраду”,  “Трактарыст-ма­шыніст с/г вытворчасці катэгорыі “А” і “Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”. Усе навучэнцы забяспечваюцца інтэрнатам.

Выпускнікі ўстановы адукацыі традыцыйна працаўладкоўваюцца ў Маларыцкім, Кобрынскім, Брэсцкім раёнах і г.Брэсце. Можна быць упэўненым, што з набытымі спецыяльнасцямі выпускнікі не згубяцца ў рыначных умовах.

У першы дзень уступнай кампаніі, 15 чэрвеня, дакументы падавалі не толькі маларытчане. Напрыклад, у ліку першых,  хто пажадаў стаць навучэнцам Маларыцкага прафліцэя, быў Аляксандр Шаўчук з Кобрына. Дакументы ва ўстанову адукацыі ён прывёз разам з бацькамі – Валянцінай Васільеўнай і Сяргеем Іванавічам. Яны адзначылі, што сын сам выбраў Маларыцкі прафліцэй  для набыцця будучай прафесіі, бо жадае авалодаць прафесіяй машыніста-трактарыста і ў родным горадзе такой магчымасці няма.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

www.topobzor.info

www.13.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!