НЕПЕРАЎЗЫДЗЕНЫЯ ЛЕСАРУБЫ

Каб даказаць сваё прафесійнае майстэрства, удзельнікам раённага спаборніцтва “Лесаруб-2011” давялося добра пастарацца. Свае навыкі трэба было прадэманстраваць у стэндавых спаборніцтвах і конкурсе па валцы лесу. Самым умелым з лесарубаў раёна паказаў сябе Генадзь Сыч з Пажэжынскага лясніцтва, на другое месца выйшаў Магамед Гарчханаў з Гвозніцкага лясніцтва, трэцяе заняў Уладзімір Дамброўскі з Маларыцкага лясніцтва. У агульнакамандным заліку на першае месца выйшла Пажэжынскае лясніцтва, другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Гвозніцкае і Велікарыцкае лясніцтвы.

На асобнай пляцоўцы спаборнічалі трактарысты пагрузачна-транспартных машын. Ім трэба было выканаць два практыкаванні — “Вежа” і “Змейка”. Непераўзыдзеным тут быў трактарыст па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Сцяпан Сцепанюк з Чарнянскага лясніцтва. Выдатна справіліся з заданнем і прадстаўнікі Олтушскага і Ужоўскага лясніцтваў Валерый Аляшчук і Андрэй Кардзялюк.
Усе пераможцы былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі. Наперадзе лесарубаў чакае ўдзел у рэгіянальным конкурсе.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: пераможцы раённага конкурсу “Лесаруб-2011”.
Фота Наталлі КАСЯНЮК.

Добавить комментарий


http://ukrterminal.kiev.ua/

uniti.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!