Прыходзьце за прыгажосцю!

На пытанне: “Чым захапіла яе прафесія цырульніка?” Наталля Пакідзька, што працуе ў жаночай зале цырульні Дома быту, пераканаўча адказала: тым, што яна цікавая і стваральная.
— Ты пастаянна зносішся з людзьмі, — гаварыла Наталля, — а чалавечыя зносіны нічым не заменіш.
Калі ж гаварыць аб стваральнасці, дык і тут Наталля мае рацыю. Як будаўнікі ствараюць сваімі рукамі цэлыя гарады, так цырульнік стварае людзям добры настрой. І чым больш ён майстравіты, таленавіты, тым лепшы настрой будзе ў кліента.
Між іншым, у цыруль­ніка Наталлі Пакідзька, шмат кліентаў, прычым пастаянных, якіх гэты майстар прыцягвае і сваім творчым “почыркам”, і здольнасцю задаволіць жа­данне кліента, і камуні­кабельнасцю, што таксама немалаважна ў рабоце з людзьмі.
Наталля — адна з тых спецыялістаў, якія не замыкаюцца ў сабе, а пастаянна самаўдасканальваюцца. Яна чытае шмат спецыяльнай літаратуры, не прапускае магчымасці паехаць на курсы, удзельнічае ў розных семінарах, якія, на яе думку, шмат дапамагаюць не толькі ў плане набыцця ўласнага вопыту, але і даюць магчымасць не адставаць ад сучаснай моды, ісці ў нагу з ёй.
— Што б там ні было, якія б праблемы ні суправаджалі нас і наша жыццё, — гаварыла Наталля, — жанчына заўсёды павінна быць жанчынай, а значыць, прыгожай. Таму ў першую чаргу мне хацелася б звярнуцца да прадстаўніц цудоўнай паловы і сказаць: нягледзячы ні на што, любіце сябе, імкніцеся самі сабе ствараць добры настрой, а мы, цырульнікі, гатовы дапамагчы вам у гэтым. Словам, прыходзьце да нас за прыгажосцю.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: цырульнік жаночай залы цырульні Дома быту Наталля Пакідзька.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прыходзьце за прыгажосцю!: 3 комментария

  • 13.06.2011 в 9:45 пп
    Permalink

    Мне кажется. что в КБО есть и лучше мастера -парикмахеры. И клиентуры побольше и обращение получше, хоть и возраст не большой

  • 13.06.2011 в 9:45 пп
    Permalink

    !!!!!!!!!!!

  • 04.10.2011 в 6:23 пп
    Permalink

    а ты сама возьми бритву и побрейся на лысо и мастера не неадо будут)))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.