На  Купалле  –  фестываль  і  народныя  гулянні

Некалькі гадоў запар у Маларыце  не адзначалася Купалле. Старажытнае свята  даўным-даўно трансфармавалася ў народныя гулянні, якія ўжо не маюць ніякага дачынення да язычніцтва,  але ў этнаграфічным плане Купалле – неад’емная частка культурнай спадчыны нашага народа.

І сёлета з улікам пажаданняў грамадзян райвыканкамам прынята рашэнне адрадзіць традыцыю народных гулянняў на Купалле. Больш таго,  да гэтага дня прымеркаваны і шэраг важных культурных ме­рапрыемстваў.

Такім чынам,  7 ліпеня ў гарад­скім парку Маларыты адбудзецца:

14.00 – 18.00 – фестываль абрадавага фальклору “Спадчына зямлі маларыцкай”. У яго праграме: выстава нацыянальнай кухні, выстава вырабаў майстроў народнай творчасці, рэканструкцыя абрада “Попрады”, а таксама выступленне фальклорных калектываў з усяго раёна;

18.00 – 20.00 – заключнае мерапрыемства міжнароднага пленэра па ткацтву “Народная творчасць без межаў”. Сам пленэр пройдзе на Маларытчыне з 3 па 7 ліпеня ў рамках рэалізацыі аднайменнага міжнароднага праекта, які ўваходзіць у Праграму тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства Беларусь – Украіна;

20.00 – 23.00 – народнае гулянне “Купалле”;

23.00 – 24.00 –танцавальная праграма.

Гандлёвыя кропкі і ат­ра­кцыёны будуць  працаваць з 14.00 да 22.00.

Уласн. інф.

Добавить комментарий


profvest.com/

http://progressive.ua

Узнайте про интересный сайт , он описывает в статьях про монтаж автополива xn--80adrlof.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!