Праз псіхалогію — да пазнання сябе

Каб дапамагчы дзецям пазнаць таямніцы свайго характару, навучыць іх разумець і прымаць думкі і меркаванні іншых людзей, даць па­рады, якія дапамогуць спраў­­ляцца з цяжкасцямі і непаразумен­нямі ў зносінах з дарослымі, у СШ № 1 правялі тыдзень псіхалогіі пад назвай “Жывіце самым важным”.
Пачаўся тыдзень з Дня дыягностыкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі магчымасць, пазнаёміўшыся з інфармацыяй стэндаў, вызначыць свой тып тэмпераменту, даведацца, чым сангвінік адрозніваецца ад флегматыка, што вызначае сярод іншых халерыка, якія рысы ўласцівы меланхоліку. Назаўтра, у Дзень талерантнасці, які праходзіў пад дэвізам “Мы розныя, але мы роўныя”, псіхолаг Вольга Бачай з дапамогай іншых настаўнікаў імкнулася данесці да школьнікаў, што такое талерантнасць, чаму важна быць цярпімым да ладу жыцця і паводзін іншага чалавека. У Дзень выратавання ў госці да вучняў прыйшла валеолаг раённай бальніцы Вольга Кавалеўская, якая шмат цікавага расказала пра сакрэты здароўя і ў першую чаргу пра тое, якую шкоду наносяць маладому арганізму дрэнныя звычкі. З праграмай “Да здароўя крок” перад сваімі равеснікамі выступілі хлопчыкі і дзяўчынкі з агітбрыгады. З дзецьмі былі праведзены псіхалагічныя трэнінгі, яны змаглі адчуць сябе сапраўднымі следапытамі, адшукваючы адказы на многія цікавыя пытанні. На сімвалічнай, змешчанай на стэндзе “агароджы шчырасці” школьнікі пакідалі свае меркаванні аб жыцці, а яшчэ з задавальненнем пісалі свае водгукі на “агароджы радасці”.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: тыдзень псіхалогіі зацікавіў усіх.
Фота Вольгі БАЧАЙ.

Добавить комментарий


весы лабораторные цена

www.evsyukov.kiev.ua

элитная мягкая мебель
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!