МЕДАЛЬНЫ “ДОЖДЖ”

Нядаўна ў Брэсце прайшоў адкрыты чэмпіянат па каратэ кёкусінкай. Запрашэнне на ўдзел у ім прыняла і каманда з Маларыцкага раёна. Трэніруе яе Андрэй Тапалаў, уладальнік чорнага пояса па каратэ кёкусінкай (першы дан).
За каманду выступалі 12 чалавек. Многія з іх у спаборніцтвах такога роду ўдзельнічалі ўпершыню, але нягледзячы на гэта палова маларыцкіх каратыстаў прыехала дамоў з медалямі і прызамі. Напрыклад, бронзавымі прызёрамі сталі Уладзіслаў Штандэр, Дзмітрый Кулічык, Сяргей Лышчык, сярэбранымі – Міхаіл Касцючык і Павел Русавук, а чэмпіёнам турніру – Дзмітрый Дворак.
Дарэчы, 2 месяцы таму назад у Гомелі Міхаіл Касцючык таксама стаў сярэбраным прызёрам на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь.
Астатнія члены каманды таксама занялі ганаровыя месцы: чацвёртае – Аляксандр Аксянюк, Ігар Сурыгін, Аляксандр Касцючык, Максім Шпетны; пятае – Андрэй Сцепанюк, Аляксандр Карабейка, Максім Герасімук.
І яшчэ адзін прыемны факт. Па выніках мінулага года маларыцкі клуб каратыстаў “Непераможны дух” заняў І месца сярод арганізацый нашай рэспублікі, якія займаюцца фізічным выхаваннем маладога пакалення, уключаючы і клубы, дзе прапагандуюцца алімпійскія віды спорту.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: юныя каратысты Маларыцкага раёна.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.