Маларыцкія в’етвадааісты

У Мінску завяршыўся адкрыты чэмпіянат і першынство Беларусі па в’етвадаа (в’етнамскае баявое мастацтва) па паядынках, прысвечаных Дню Перамогі і памяці Героя Савецкага Саюза Аляксандра Каравіна. 8 маларытчан выступалі на гэтых прадстаўнічых спаборніцтвах за спартыўны клуб “Тарнада” (г.Брэст), 6 з іх вярнуліся з узнагародамі. Хлопцы выступалі ў розных вагавых і ўзроставых катэгорыях. У раздзеле “Паядынак” першае месца занялі 2 юныя спартсмены: Кірыл Крэйдзіч (5 “Б” клас, раённая гімназія) і Валерый Луцюк (4 “Г” клас, СШ №1). На другую прыступку пашаны здолелі ўзняцца 3 юныя байцы: Аляксандр Нікіцюк (10 “А” клас, раённая гімназія), Андрэй Алесік (9 “Б” клас, СШ №1) і Аляксандр Сезік (5 “А” клас, СШ №2). Па-майстэрску і тэхнічна правільна баі правёў і Мікіта Няхаеў (6 “Б” клас, раённая гімназія), які ў выніковай турнірнай табліцы апынуўся на трэцім месцы.
-У гэтых спаборніцтвах, якія праводзіліся па алімпійскай сістэме, — кажа Аляксандр Нікіцюк, — прымалі таксама ўдзел спартсмены з Расіі і Украіны. Кожны бой складаўся з 3 раўндаў па 3 хвіліны. Памерацца сіламі і майстэрствам з’ехаліся самыя моцныя в’етвадааісты. Лічу, што наша перамога – гэта, у першую чаргу, заслуга трэнера Вадзіма Вайцюка. Без яго намаганняў не было б такога поспеху.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: маларытчане, якія атрымалі ўзнагароды на рэспубліканскіх спаборніцтвах па в’етвадаа.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.artma.net.ua

www.oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!