Справа хлебаробаў: УП «Хаціслаўскі»

У УП «Хаціслаўскі» сярод экіпажаў камбайнераў, якія шчыруюць на жніве, ёсць і сямейны. Сёлета механізатар Юрый Ківачук, для якога сёлетняе жніво ўжо трэцяе па ліку, узяў сабе ў памочнікі жонку Алену. Яна толькі пачала спасцігаць усе тонкасці камбайнёрскай справы, але ўжо паспела ўпэўніцца ў тым, што хлебаробская справа наколькі складаная, настолькі і цікавая.

Фота райгазеты «»

— Пэўны час не знаходзіўся мне памочнік, — адказваючы на пытанне, як склаўся сямейны экіпаж, тлумачыў камбайнёр. – Вырашыў прапанаваць разам папрацаваць на жніве жонцы, яна згадзілася.
— І ніколькі, пакуль, не шкадую. Ужо ведаю, як і ў чым трэба дапамагаць. Стараюся. І разам з працай прыгажосцю прыроды любуюся. То заяц з прабяжыць, то казуля, а вось колькі буслоў сабралася – замілаванне.., – з прыемнай усмешкай, якая яскрава адлюстроўвала настрой жанчыны, дапаўняла мужа Алена.
Між іншым, Юрый Леанідавіч і Алена Фёдараўна – мнагадзетныя бацькі. У іх тры сыночкі і дачушка. Алена, якая працавала ў райспажыўтаварыстве, цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. Вядома для мамы, у якой чацтвёра дзяцей, адважыцца пайсці ў памочнікі камбайнёра, ведаючы, што гэта работа ад ранку да ночы, было няпроста, падтрымалі бацькі, глядзець дзяцей узяліся бабулі. Ведаючы, што дзеці дагледжаны, Юры і Алена цяпер цалкам аддаюцца працы на жніве і шчыра радуюцца першым сямейным намалотам.

Фота райгазеты «»

Уборка ураджая – справа калектыўная. І залежыць яна не толькі ад тых, хто працуе на камбайне. Хлебаробскія турботы блізкія і вадзіцелям, якія працуюць на адвозцы зерня. Антон Янчук у “Хаціслаўскім” працуе ўжо два гады. На мінулым жніве рабіў хлебныя рэйсы на старэнькім ГАЗоне. Сёлета ў гаспадарцы з’явіўся новы МАЗ і яго даверылі маладому стараннаму вадзіцелю.
— Добрая машына, на той працаваць — задавальненне, — заўважае Антон. Зранку ён ужо паспеў зрабіць адзін рэйс, цяпер чакаў чарговай загрузкі.
У СУП “Хаціслаўскі” плошча зерневых і зернебабовых складае 2100 гектараў. Аграрыі ведаюць: які будзе зададзены тон, так і работа пойдзе. І хоць гэтыя клопыты і турботы для ўсіх прывычныя, але кожны раз жніво па-асобаму хвалюе душу…
Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий