Студенты БрГУ имени А. С. Пушкина исследуют духовное наследие жителей Малоритского района

На Маларытчыне працавала пятая гісторыка-краязнаўчая экспедыцыя студэнтаў гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Сямнаццаць  студэнтаў першага, трэцяга і чацвёртага курсаў з 9 па 21 ліпеня  пад кіраўніцтвам намесніка дэкана на навуковай рабоце Віталія Піліповіча даследвалі духоўную спадчыну нашага рэгіёна.

–Народнага матэрыялу, арыгінальнага і самабытнага на Маларытчыне шмат, – гаворыць Віталій Юр’евіч. – Задача ў тым, што неабходна паспець яго сабраць, запісаць, апрацаваць належным чынам, бо яго носьбіты паступова пакідаюць нас. Ваш рэгіён багаты на фальклорную спадчыну: на розныя песні, танцы, легенды, паданні, казкі, прыпеўкі… Недаравальна будзе ўсё гэта не зафіксаваць і не пакінуць для нашчадкаў. Неабходна зрабіць так, пакуль магчыма, каб гэтай гісторыка-культурнай крыніцай  маглі карыстацца ў будучым і яны.

Гісторыка-краязнаўчая экспедыцыя пабывала ў Гвозніцы, Дарапеевічах, Вялікарыце, Гусаку, Заор’і, Чарнянах, Збуражы і іншых вёсках раёна. 

Віталій Піліповіч сказаў, што кожная экспедыцыя мае канкрэтную мэту. Напрыклад, у 2015 годзе асноўны акцэнт быў скіраваны на вывучэнне матэрыяльнай культуры Маларытчыны, сёлета –духоўнай спадчыны рэгіёна. У кожнай вёсцы  студэнты працавалі звычайна дзень.

–Як знаходзіце патрэбных рэспандэнтаў? – цікаўлюся я.

–Па-рознаму бывае, – кажа Віталь Піліповіч. – Цікавых людзей у кожным населеным пункце падказваюць мясцовыя жыхары ў магазіне ці на пошце, часта – знаходзім самі, проста на вуліцы ці на падворках сустракаем. Іншым разам такую інфармацыю даюць у сельскім Савеце. Да такіх рэспандэнтаў ідзем ужо мэтанакіравана. Ва ўсе дамы не заходзім.

–Чым вас зацікавіў, напрыклад, Збураж?

–Ён шмат у чым адметны і самабытны ў плане этнаграфічнай спадчыны. Нас, напрыклад, зацікавілі каляндарная і сямейная абраднасць, а таксама суправаджаючы фальклор, што бытуе ў Збуражы, а таксама аповеды мясцовых жыхароў пра міжваенны і ваенны перыяды. Наогул, духоўная культура дае магчымасць раяніраваць рэгіён па пэўных паказчыках,  устанавіць арэалы распаўсюджвання тых ці іншых абрадаў, нават рэканструяваць міграцыйныя працэсы, якія адбываліся на Берасцейшчыне ў старажытнасці.

–Віталій Юр’евіч, дзе будзе выкарыстаны сабраны матэрыял?

–Найперш – пры напісанні курсавых, дыпломных і даследчых работ. Акрамя таго, аўдыёзапісы, якія зроблены на Маларытчыне, – гэта  “наглядны” матэрыял жывога дыялектнага слова. У нас таксама будзе сабрана цудоўная фанатэка лукаўска-радзежскай, вялікарыцка-чарнянскай, маларыцка-ляхаўска-олтушскай і арэхаўскай груп гаворак. Для лінгвістаў-даследчыкаў ён стане цудоўным фактычным матэрыялам. Магчыма, па выніках экспедыцыі таксама будуць выдадзены пэўныя матэрыялы.

     Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


sellmax.com.ua

niko-centre.kiev.ua

https://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!