Трактарыст — сын трактарыста

Час гарачы цяпер не толькі ў прыродзе, але і ў рабоце. Асабліва для механізатараў. Іх дзень становіцца намнога даўжэйшым. Бо спраў у перыяд палявых работ хоць адбаўляй. Як толькі адсеяліся, адразу прыступілі да нарыхтоўкі кармоў. А там, глядзіш, і да ўборкі зерневых рукой падаць.
У СВК “Гвозніца” працуюць у асноўным свае, мясцовыя механізатары. Маладыя ў большасці сваёй, яны – ударная сіла першага ўкосу.
— А на каго ж нам стаўку рабіць, як не на сваіх, карэнных. Сумленне не дазволіць ім дрэнна працаваць, — гаворыць галоўны эканаміст сельгаскааператыва Марыя Лазута. – Вось такія, напрыклад, як Андрэй Пракапук. Ён хоць і малады, яму толькі за 18, але ж яму можна даверыць самы адказны ўчастак, самую складаную справу і быць упэўненым, што з заданнем справіцца, не падвядзе.
Андрэй – сын патомнага трактарыста, адразу пасля школы прыйшоў у гаспадарку, таму што любіў тэхніку, паважаў нялёгкую бацькоўскую працу, а значыць, ведаў ёй цану.
Нешматслоўны, ён на хвілінку спыніў свой трактар, каб нешта адрэгуляваць у касілцы. На запрашэнне сфатаграфавацца сарамліва згадзіўся: адчувалася, што за работай адчувае сябе больш упэўнена і камфортна, чым перад аб’ектывам камеры. Па стараннаму почырку Андрэя было відаць, што ён чалавек справы, сапраўдны гаспадар на роднай зямлі.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: механізатар СВК “Гвозніца” Андрэй ПРАКАПУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


у нас biceps-ua.com

www.farm-pump-ua.com/

обращайтесь
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!