Поэзия души мамы восьмерых детей (Малоритский район)

Да ліку тых мясцовых аўтараў, хто цяпер плённа працуе на ніве паэзіі, належыць і Лідзія Гаўрылюк, повар ясляў-сада № 5 райцэнтра.

Нядаўна аддзел бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі выдаў шосты зборнік яе вершаў “От сердца к сердцу”. Між іншым, паэтычныя зборнікі Лідзіі Сцяпанаўны выходзяць з друку з перыядычнасцю адзін у два гады. Першы “…Но жить иначе просто не хочу!” убачыў свет у 2006, другі “За цябе, Беларусь, буду Богу маліцца” — у 2008, трэці “Капельки вечности” — у 2010, наступны “Дорога — жизнь”—  у 2012, яшчэ адзін “Беларускай мовы смак” — у 2016. Наступныя два гады для Лідзіі Гаўрылюк таксама сталі плённымі ў творчым плане, бо з’явіўся яшчэ адзін зборнік “От сердца к сердцу”. У невялікім па памерах выданні змешчана 48 вершаў. Яны аб’яднаны ў тры тэматычныя групы: “Детям” (на рускай мове), “Мая Радзіма – Беларусь” (на беларускай мове), “Пожелания” (на рускай мове).
           У сям’і Лідзіі і Мікалая Гаўрылюкоў васьмёра дзяцей: Андрэй, Веніямін, Данііл, Ірына, Інэса, Маргарыта, Мацвей, Давід. Многія свае вершы з тэматычнай групы “Детям” Лідзія Гаўрылюк напісала менавіта для іх.
— Хоць я і жыву ў рускамоўным асяроддзі, але пра родную мову не забываю, — гаворыць Лідзія Сцяпанаўна. — Яна пявучая, мілагучная, таму і напісаныя вершы даюць адчуванне повязі з роднай зямлёй, пачуццё еднасці з тым месцам, дзе праляцела маленства. А прайшло яно ў мяне ў в.Ляхаўцы.
       Сярод напісаных вершаў, у Лідзіі Гаўрылюк ёсць і такі, які прысвечаны Маларыце. Працытуем урывак з яго.

Белым абрусам зямелька пакрылася,
Сыплецца, быццам скрозь сіта, сняжок,
Як ні кажы, сапраўды Маларыта ў нас –
Ціхі, утульны, як цуд, гарадок!
            У апошняй тэматычнай групе “Пожелания” сабраны вершы-прысвячэнні сыну Веніяміну, унукам Захару і Іосіфу, унучцы Эльзе, Аляксандру Ярмаліцкаму.

      У вершах Лідзіі Гаўрылюк створана шмат яскравых і запамінальных вобразаў на аснове ўласных назіранняў, абагульненняў, філасофскіх разваг над жыццём. Напрыклад, “Умчалось время срочной телеграммой”, “День свадьбы уж покрылся серебром”, “Но никто нигде ещё ни разу для любви не вычислил цены”.
Са зборнікам Лідзіі Гаўрылюк “От сердца к сердцу” можна пазнаёміцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!