Малоритчане на ЦТ

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў падвёў вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2018 года. Па папярэдніх звестках у ліку тых, у каго найбольшая колькасць балаў у сёлетняй уступнай кампаніі з Маларытчыны, – Надзея Максімук, выпускніца раённай гімназіі. У яе 356 балаў з 400 магчымых (сярэдні бал атэстата — 95, англійская мова — 93, грамадаўнаўства — 93, руская мова — 75).


Поспех Надзеі Максімук на цэнтралізаваным тэсціраванні заканамерны. Яна пастаянная ўдзельніца розных прадметных алімпіяд з 8 класа. У мінулым навучальным годзе Надзея была ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені на трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве. У гэтым дзяўчына стала лепшай на другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове і грамадазнаўстве. Яна таксама прымала ўдзел на абласным этапе алімпіяды па грамадазнаўстве.
— Надзея, як падрыхтавацца так, каб добра здаць цэнтралізаванае тэсціраванне? Можа, у цябе ёсць нейкія сакрэты?
— Галоўны сакрэт поспеху – калі любіш прадмет, то ўсё добра і атрымаецца. Да ЦТ сур’ёзна пачала рыхтавацца яшчэ ў 10 класе. Вызначылася з будучай прафесіяй і паставіла мэту: паступіць вучыцца на бюджэт. Таму больш увагі надавала падрыхтоўцы тых прадметаў, па якіх неабходна будзе здаваць іспыты пры паступленні. Кожны дзень па 2 гадзіны выконвала заданні ЦТ мінулых гадоў, чытала шмат дадатковай літаратуры. Вялікі дзякуй хочацца сказаць і маім настаўнікам Ірыне Іванаўне Сацюк, Людміле Канстанцінаўне Грашук, Вользе Паўлаўне Чурбанавай, а таксама ўсяму педагагічнага калектыву раённай гімназіі.
Надзея Максімук упэўнена, што цэнтралізаванае тэсціраванне “пакараецца” толькі мэтанакіраваным і працавітым. Яна раіць выпрацоўваць у сабе самадысцыпліну, менш часу праводзіць у сацыяльных сетках, а больш – за кнігамі.
– Надзея, куды ты падала дакументы для паступлення?
– На юрыдычны факультэт Гродненскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Там хачу набыць спецыяльнасць “Правазнаўства”.
***
З 353 баламі ў ВНУ сёлета паступаць, напрыклад, Вікторыя Луцык (выпускніца СШ №2, па біялогіі набрала 98 балаў), з 346 – Ангеліна Марук (раённая гімназія) і Кірыл Бескаравайны (СШ №2), з 340 – Сяргей Хатынюк (СШ №2), з 339 – Святлана Жыгалава і Андрэй Вярэніч (раённая гімназія)…

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий