…І ЮШКІ ВОДАРНАЙ ПАСПРАБАВАЛІ

Захавальніца чалавечых каш­тоўнасцей, культуры, традыцый, фактар стабільнага развіцця – сям’я. Менавіта ёй было прысвечана спартыўна-забаўляльнае свята ў Маларыцкім аддзяленні Дэпартамента аховы. Ініцыятарамі яго правядзення сталі галоўны бухгалтар Ала Байчук, інспектар па рэжыму сакрэтнасці Антаніна Жамойціна і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Аляксандр Сацюк. Яны арганізавалі работнікаў і членаў іх сямей на гэтае прыгожае мерапрыемства. А праходзіла яно на базе былога аздараўленчага лагера “Бярозка”, дзе бацькі разам са сваімі дзецьмі прынялі самы актыўны ўдзел у розных спартыўных гульнях, спаборніцтвах па шашках, дартсу, а таксама ў музычным конкурсе. Былі пераможцы і лепшыя ігракі, якія атрымалі граматы і каштоўныя падарункі. А сярод дзяцей без прызоў не застаўся ніхто. Удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі водарнай юшкі, шашлыкоў, апетытнай грэцкай кашы. А самае галоўнае, напэўна, тое, што ўсе засталіся задаволенымі, як добра правялі час на свежым паветры.
Надзея ЛЫШЧЫК, спецыяліст па кадрах Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы.

Добавить комментарий


velotime.com.ua/product/comanche-tomahawk-275-2017/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!