Нечаканы госць

Прывычны рытм працоўнага дня работнікаў дарожнай службы ранкам 26 мая на некалькі хвілін парушыла навіна: на прыгожай клумбе побач з кветкамі з’явілася маленькае савянё. Як вядома, прыгожую, утульную тэрыторыю ДРБУ-179, што знаходзіцца амаль на ўскрайку горада, даўно палюбілі жывёліны. Шмат гадоў жыла тут вавёрка. А вось убачыць сапраўдную саву гаспадары казачнага куточка з прыгожымі газонамі, маляўнічымі клумбамі і стройнымі хвоямі ніяк не чакалі. Таму кожны з цікавасцю знаёміўся з маленькім лясным госцем. А той, лыпаючы аранжавымі вочкамі і паварочваючы на шум галаву, ніяк, напэўна, не мог зразумець, куды ён трапіў і чаму вакол так шумна.
Савянё, якое яшчэ не навучылася лятаць, як высветлілася, апынулася на тэрыторыі ДРБУ-179 зусім не выпадкова. Тут жа на верхавіне хвоі звіта савінае гняздо.
Як адзначылі арнітолагі-аматары, савянё – птушаня вушастай савы, паўляснога віду, прадстаўнікі якога нярэдка размяшчаюцца ў пакінутых гнёздах на высокіх хвоях. Пазнаёміцца з маленькім прадстаўніком гэтага цікавага віду пашчасціла работнікам дарожнай службы, тэрыторыя якіх, відаць, спадабалася лясным птушкам.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: нечаканы госць на клумбе ДРБУ-179.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


https://unc-mps.com.ua

https://seotexts.com

https://sledoc.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!