Экзонаўскі дзень здароўя

Маларыцкая цэнтральная раённая аптэка №14 правяла чарговы дзень здароўя. На гэты раз ён быў арганізаваны сумесна з ААТ “Экзон” (г.Драгічын).
-Наша прадпрыемства на айчынным фармацэўтычным рынку працуе з 1995 г., — расказвае Аляксандр Заверач, спецыяліст па продажу. — Сёння “Экзон” выпускае больш за 60 найменняў прадукцыі, выкарыстоўваючы высакаякасную сыравіну, якая адпавядае ўсім стандартам якасці. На дадзены момант працуе 4 тэхналагічныя лініі па вытворчасці натуральных сіропаў, гематагену, сыпкіх рэчываў і таблетак. Акрамя таго, усё тое, што прапаноўваем пакупніку, абавязкова зарэгістравана ў Міністэрстве аховы здароўя краіны. Смела можна сказаць, што наша прадукцыя эфектыўная, бяспечная і цалкам адпавядае міжнародным стандартам. Цэны на яе таксама памяркоўныя.
У маларытчан выстава-дэгустацыя выклікала ціка­васць. На ёй у шырокім асартыменце былі прадстаўлены лекавыя сродкі, біялагічна актыўныя дамешкі да ежы (некалькі відаў гематагену, энергавіту, шыпавіту, сіропаў, напояў, апівітаў), харчовыя прадукты. За час працы выставы (з 10.00 да 13.00) амаль 50 чалавек атрымалі грунтоўныя кансультацыі па прымяненню біявітамінных комп­лексаў, рэкамендацыі па ўмацаванню здароўя, набы­лі прэпараты для сябе і знаёмых, пазнаёміліся з навінкамі ААТ і нават змаглі паспрабаваць на смак некаторую прадукцыю. Мерапрыемства прадугледжвала і правядзенне акцыі: “Купі адзін прэпарат “Экзона” – атрымай два бясплатна ў падарунак!” Наведвальнікі аптэкі актыўна ўключыліся ў яе.
У дні здароўя прынялі ўдзел і ўстановы адукацыі горада, у іх ліку – выхаванцы дзіцячага садка №2. Яны пабывалі на своеасаблівай завочнай экскурсіі, падчас якой даведаліся шмат карыснага і цікавага пра ўмацаванне здароўя і натуральныя лекавыя сродкі. Усе дашкольнікі атрымалі падарункі ад прадпрыемства.
— Я хачу выказаць па­дзяку Наталлі Ганчарэнка, загадчыцы аптэкі, і Галіне Маліч, намесніку загадчыка аптэкі, за цудоўную арганізацыю дня здароўя, — адзначае навед­вальніца Святлана Пуці­на. – Я была ўражана ўбачаным. Між іншым, стараюся не прапусціць ні адной акцыі, якія тут праводзяцца. Усе яны карысныя і патрэбныя. Работнікі аптэкі заўсёды ветлівыя, шчырыя. Яны адкажуць на любое пытанне. Культура абслугоўвання тут на вышыні. Дзякуй ім за гэта.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: наведваль­нікаў кансультавалі і работнікі МЦРА; выхаванцы д/с №2 у час правядзення дня здароўя.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


etalon.com.ua/

adulttorrent.org

ковролин для дома купить киев
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!