Три Спаса и Успенский пост (Малоритский район)

У праваслаўных вернікаў 14 жніўня пачнецца двухтыднёвы Успенскі пост — адзін з чатырох шматдзённых пастоў. Ён прысвечаны Маці Божай і папярэднічае святу Успення (зямной смерці) Прасвятой Багародзіцы, якое штогод адзначацца 28 жніўня і з’яўляецца адным з 12 найважнейшых святаў праваслаўнага літургічнага календара. Успенскі пост дайшоў да нас са старажытных часоў. Канчатковае яго ўстанаўленне адбылося на Канстанцінопальскім саборы ў 1166 годзе.

У гэты час адзначаецца тры святы, прысвечаныя Усяміласціваму Спасу — Ісусу Хрысту:

14 жніўня — свята Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга, дзень памяці старазапаветных мучанікаў-братоў Макавеяў, макавы ці мядовы Спас;

19 жніўня — свята Праабражэння Гасподняга, яблычны Спас;

29 жніўня — свята Перанясенне Нерукатворнага Вобраза Госпада Ісуса Хрыста, Спас Нерукатворны, хлебны Спас, арэхавы Спас, Спас на палатне.

Успенскі пост, як і любы іншы, – гэта не проста перыяд устрымання ў ежы, але перш за ўсё час духоўнага ачышчэння і барацьбы са страсцямі. Сардэчная малітва дапамагае стварыць асаблівы эмацыянальны настрой у гэтыя дні. Вернікі ўстрымліваюцца ад забаў, імкнуцца рабіць добрыя справы: дапамагаць блізкім, хворым людзям, падаваць міласціну і інш.
Падрыхтаваў Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий