НА ДВУХ ПАЛЮСАХ

А крыўдна ж і вельмі крыўдна, калі ты стараешся, а твае старанні аказваюцца марнымі. Прыклады? Колькі хочаце. Ты, скажам, памыў лесвічныя пляцоўкі ў пад’ездзе, а следам за табой ідуць і шалупінне насення сланечніка направа і налева плююць, кідаюць паперкі, акуркі. Ты паставіў на лесвічнай пляцоўцы на падаконніку хатнія кветкі, а праз дзень гаршок з імі стаў попельніцай ці яго наогул разбілі. Ты высадзіў на клумбе кветкі, а іх патапталі, тымі ж акуркамі ўкрылі альбо наогул вырвалі і забралі. Менавіта так абышлася рука нейкага непрыстойнага чалавека з петуніяй, якую на клумбе па вул. Паркавай у нашым горадзе высадзілі настаўнікі Чарнянскай сярэдняй школы, у прыватнасці, дырэктар Анатоль Фёдаравіч Ніканчук разам са сваёй жонкай, былой настаўніцай біялогіі Верай Фёдараўнай.
— Нашы настаўнікі сабралі грошы, мы паехалі ў Кобрын на рынак, — расказваў Анатоль Фёдаравіч, — купілі 25 петуній, што разам з падкормкай абышлося ў 115 тысяч рублёў. Прыехалі ў Маларыту, прыбралі на клумбе смецце, вынеслі яго, ускапалі клумбу, пасадзілі кветкі, палілі, яшчэ і зямлі “лёгкай” прывезлі, каб петуніі лепш раслі, а назаўтра, калі прыехалі зноў паліваць, убачылі, што з 25 кветак засталося толькі 13.
Сорамна, ці не праўда, за нас з вамі, гараджан. Да нас прыехалі вяскоўцы, нам зрабілі дабро, падарылі прыгажосць, а мы яе ўкралі. Магчыма, тыя крадзеныя кветкі ўпрыгожаць нечыя двор, дом, толькі ці не будзе мучыць сумленне таго, хто іх украў!?
Зрэшты, ствараць прыгажосць нават для саміх сябе не ўсе мы ўмеем і любім. Пра што сведчаць і фотаздымкі, зробленыя фотакарэспандэнтам нашай газеты (здымкі справа). Хаця і добрых прыкладаў ёсць нямала. Ствараць прыгажосць умеюць не толькі чарнянскія настаўнікі Анатоль Фёдаравіч і Вера Фёдараўна Ніканчукі, але і Ніна Міхайлаўна Надзяжук з Лукава. Творчая натура гэтай сімпатычнай, гасціннай, ветлівай і шчырай жанчыны натхняе яе не толькі на напісанне вершаў, але і на стварэнне такіх цудоўных сапраўды райскіх куточкаў у двары ўласнага дома (на здымках злева). У розных кампазіцыях выкарыстана шмат спадручнага прыроднага матэрыялу, увасоблена багатая фантазія Ніны Міхайлаўны, яе любоў да ўсяго прыгожага, жывога, да прыроды, шчырасць душы жанчыны.
Райскі куточак уласнымі рукамі стварылі ля свайго дома ў Радзежы Наталля і Уладзімір Дацыкі. Для ўсяго тут хапіла месца: і для кветак, якіх мноства, і для гародніны, і для клубніц, і для сада.
Як прызналася Наталля (а іх сядзіба прызнана сядзібай узорнага парадку), нядаўна яны атрымалі кватэру ў Маларыце. Але пакуль не пераязджаюць з вёскі ў горад.
— Як жа пакінуць такую прыгажосць? – гаварыла Наталля, — калі яна грэе твае сэрца і душу. Тым больш, што створана ўсё ўласнымі рукамі (на ніжніх здымках злева: Наталля Дацык і яе райскі куточак).
А калі і не сваімі, усё роўна прыгажосць навокал нельга не любіць, нельга ёю не захапляцца, бо яна сапраўды радуе і цешыць вока кожнага з нас. Якая ж тады душа ў тых, хто асмеліўся зняважыць старанне іншых?
Ірына КАСЦЕВІЧ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


альпари кабинет

https://avtokum.com

узнать больше tsoydesign.com.ua