“УРА! КАНІКУЛЫ!”

1 чэрвеня ў зале фізкуль­турна-спартыўнага комплексу прайшла спартландыя “Ура! Канікулы!”. Спартыўнае свята ў Міжнародны дзень абароны дзяцей арганізавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак з горада раённы камітэт грамадскага аб’яднання БРСМ, аддзел па справах моладзі, аддзел па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама і калектыў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Удзел у спартландыі прынялі чатыры каманды. За званне самых дужых, хуткіх, дружных і вясёлых змагаліся вучні СШ № 1, СШ №2, раённай гімназіі і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Праявіць спрытнасць, зладжанасць і вытрымку давялося юным спарт­сменам у дзесяці конкурсах. Футбольная эстафета, бег з перашкодамі, гімнастычныя практыкаванні, скачкі “Конікі”, водныя спабор­ніцтвы – праз усе спартыўныя выпрабаванні праходзілі хлопчыкі і дзяўчынкі дастойна, дэманструючы свае фізкультурныя навыкі. З першых хвілін спартландыі ў лідэры выйшлі юныя спартсмены з ДзЮСШ. Кожная новая эстафета папаўняла баламі іх спартыўную скарбонку. У выніку дзяўчынкі і хлопчыкі са спартыўнай школы і заваявалі Кубак Перамогі. У пройгрышы не засталіся і іншыя каманды. Усе яны атрымалі дыпломы ўдзельнікаў і салодкія прызы.
Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://profvest.com

profvest.com

profvest.com