У кожным радку — шчырасць

— Колькі сябе памятаю, — гаварыла Любоў Фамінічна Зубоўская, выкладчыца прафесійнага ліцэя, — столькі памятаю і чытаю раённую газету. Заўсёды, прыйшоўшы са школы, бегла хутчэй да паштовай скрынкі, каб першай пачытаць “раёнку”. Менавіта першай. Гэтая звычка ў мяне засталася і цяпер. Шмат выпісваем перыёдыкі, — гаварыла далей Любоў Фамінічна, — але першай чытаю “”.
Наогул у нашай сям’і, сям’і бацькоў маіх раённую газету любяць найбольш. Яе выпісваем і чытаем з 1976 года. Многія нумары захоўваем як рэліквію. А нумар за 6 мая 1978 года змясцілі нават у альбом. Тады газета пісала пра майго бацьку Фаму Васільевіча Пачанчука, аднаго з лепшых вадзіцеляў райаграпрамтэхнікі.
Ды і я ў сваёй рабоце, — працягвала Любоў Фамінічна, — пры падрыхтоўцы да ўрокаў, да пазакласных мерапрыемстваў, дакладаў на канферэнцыю часта выкарыстоўваю газетныя матэрыялы. Мне падабаецца, што газета шмат піша пра людзей. Дарэчы, як ніякая іншая. А што ні чалавек, дык лёс – свой, непаўторны. Чытаю ўсе матэрыялы, многія перачытваю па некалькі разоў, як, да прыкладу, матэрыялы пад рубрыкай “Вечнае”.
І сапраўды, тэма шчырых чалавечых узаемаадносін, прыгажосці чалавечай душы, тэма бацькаўшчыны вечная. Таму спадзяюся, што журналісты “Голасу часу” і ў будучым будуць грэць нашы душы сваёй шчырасцю, якая адчуваецца ў кожным напісаным радку.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Любоў Фамінічна ЗУБОЎСКАЯ з дынастыі падпісчыкаў.
Фота Вольгі КАСЦЮЧЫК.

Добавить комментарий


Buy Tamoximed

velotime.com.ua

kls-agency.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!