…І ПЕСНІ ЛЯ “ЗАРНІЧНАГА” КАСТРА

Каманда хлопчыкаў і дзяўчынак з СШ № 2, рыхтаваў якую выкладчык дапрызыўнай падрыхтоўкі Генадзь Піпко, разам з настаўнікам фізічнай культуры Аляксандрам Серадой і начальнікам аддзела па справах моладзі райвыканкама Аляксандрам Галоўчыкам адправілася на фінал абласной ваенізаванай гульні “Зарніца-2011”, якая праходзіла на базе 38-й гвар­дзейскай асобнай мабільнай Венскай Чырванасцяжнай брыгады. Прысвячалася гульня 70-годдзю абароны Брэсцкай крэпасці, і ў час конкурсу “Старонкі гісторыі Айчыны” камандзе давялося адказаць на многія пытанні, звязаныя з гераічным мінулым краіны. Свае здольнасці дэманстравалі юныя воіны ў аглядзе-конкурсе строю і песні, веды і навыкі – у спаборніцтвах па медыка-санітарнай падрыхтоўцы, аперацыі “Снайпер”, пераадоленні паласы перашкод, сваю творчасць – у конкурсе мастацкай самадзейнасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі змагаліся ў конкурсе на лепшы бівак, пераначавалі ў армейскай палатцы, з задавальненнем выпускалі баявы лісток, знаёміліся з тэхнікай, жыццём воінскай часці і правялі незабыўную ноч ля “зарнічнага” кастра.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: каманда з Маларыты у час абласной ваенізаванай гульні “Зарніца-2011”.
Фота Аляксандра ГАЛОЎЧЫКА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.