“Кветкавая фантазія” ад маларыцкай каманды жыхарам г. Высокае

У горадзе Высокае Камянецкага раёна, напярэдадні «абласных «Дажынак» прайшоў традыцыйны  абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва, прысвечаны Году малой радзімы. Ён невыпадкова насіў назву “Кветкавая фантазія”. З дапамогай кветак каманды-удзельніцы, а ў конкурсе прынялі ўдзел 19 прадпрыемстваў ЖКГ Брэсцкай вобласці, пастараліся ўнесці ў дызайн горада, абноўленага да свята,  сваю адметнасць і асаблівасць.

Кветкавы падарунак каманды Маларыцкай ЖКГ жыхарам горада Высокае

Маларыцкі раён на конкурсе “Кветкавая фантазія” прадстаўлялі работнікі ўчастка добраўпарадкавання Маларыцкай ЖКГ Людміла Савіцкая, Наталля Хатынюк, Уладзімір Скрыпчук, Анатоль Семянюк (вадзіцель) і майстар участка добраўпарадкавання Вольга Аляксюк.

Як расказала Вольга Аляк­санд­раўна, кветкавы падарунак мала­рытчан гасцям і жыхарам горада Высокае складаўся з туй і такіх кветак, як колеусы, агератум, цынерарыя. Цікавую задумку майстра, якую ажыццявіў калектыў, ацаніла журы, вызначыўшы каманду КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” прызёрам у намінацыі “За лепшую кветкавую кампазіцыю”.Узнагароду калектыву стала Грамата ад арганізатараў конкурсу – Брэсцкага абкама прафсаюза  работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў і абласнога прадпрыемства ЖКГ. Але больш за ўзнагароду радуе тое, як адзначылі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што прыгожая клумба яшчэ доўга будзе радаваць высакаўчан.

Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий