Горад будучага. Які ён?

Ужо даўно ў Маларыце не сціхае гутарка пра  абласныя дажынкі, якія плануецца правесці ў нашым горадзе ў 2010 годзе. Усе з нецярплівасцю чакаюць, калі Маларыта апранецца ў новую вопратку. Маларытчан вельмі цікавіць: якім ён будзе – горад нашага будучага. У кожнага на гэты конт свае меркаванні. Нехта лічыць, што ў райцэнтры з’явіцца лядовая арэна, другія гавораць пра спартыўны комплекс, трэція, насуперак усім, сцвярджаюць, што ўсё гэта чуткі, і, акрамя аднаўлення фасадаў дамоў, нічога зроблена не будзе. Каб развеяць ўсе чуткі і сумненні і расказаць аб пераўтварэннях, якія чакаюць горад у бліжэйшы час, у раённую бібліятэку на сустрэчу з маларытчанамі быў запрошаны начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Аляксей Аляксандравіч Сцепанюк. У кожнага, хто прыйшоў на сустрэчу, была магчымасць задаць пытанні і атрымаць інфармацыю з першых вуснаў. Аказваецца, сапраўды ў Маларыце з’явіцца спартыўны комплекс даўжынёй 105 метраў і шырынёй у 30 метраў, дзе будуць размешчаны  басейн для дарослых і дзяцей, трэнажорная зала, а, магчыма, і тэнісны корт. А вось лядовай арэны з-за недахопу фінансаў не будзе. Затое парадуе жыхароў, а яшчэ  больш  гасцей нашага  горада, новая прыгожая гасцініца на 45 месцаў. Будзе чаму парадавацца і аматарам шопінгу. У Маларыце павінен хутка з’явіцца супермаркет. Чакаюць горад і многія іншыя змяненні. У прыватнасці, як адзначыў Аляксей Аляксандравіч, будуць пабудаваны аўтамабільныя паркоўкі, цэнтральную вуліцу ўпрыгожаць прывабныя ліхтары і клумбы, прыгожы сучасны выгляд пасля капітальнага рамонту набудуць З0 дамоў.
Прызнацца, з цікавасцю слухала расказ пра будучае свайго любімага маленькага гарадка. Ах, як жа хочацца, каб усё тое, што зараз у архітэктараў на паперы, мы хутчэй убачылі на вуліцах нашага горада.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: так будзе выглядаць гасцініца на 45 месцаў у раёне гарадской плошчы.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Горад будучага. Які ён?: 2 комментария

  • 14.03.2010 в 8:04 пп
    Permalink

    Паважаная Ганна, дажынкі адбудуцца абавязкова восенню!! А работы па пераапраннанню нашага гарадку ўжо вядуцца,таму у скорым часе вы самі зможаце убачыць ўсе змены=)))

  • 18.10.2013 в 10:49 пп
    Permalink

    Автоклав 30л. на газе

Добавить комментарий


Анонимное лечение наркомании renesans-centr.kiev.ua
profvest.com

на сайте www.xn----7sbajornvhu8c.com.ua