Вітамінная прадукцыя

Пераканаўшыся, што вытворчасць гародніны для канкрэтнага заказчыка — ААТ “Маларыцкі кансервавагародніна­сушыльны камбінат” — справа выгадная для абодвух бакоў, у СВК “Макраны” і сёлета не адмовіліся заключыць дагавор з камбінатам. Больш таго, у два разы павялічылі плошчы пад капусту брокалі і цвятную, а на 10-15 сотках у якасці эксперыменту паспрабавалі вырошчваць кроп і пятрушку, 47 га займае морква.
— Летась нашай гарод­ніны хапіла камбінату, — расказваў брыгадзір Уладзімір Аркадзьевіч Кійко, — і ўсім, хто жадаў купіць.
І цяпер у гаспадарцы стараюцца, каб атрымаць добры ўраджай. Пасевы своечасова былі хімічна праполаты, а там, дзе пустазелле засеялася найбольш, каб не пашкодзіць гербіцыдамі моркву, полюць уручную. Прычым, займаюцца праполкай не толькі паляводы, але і работнікі бухгалтэрыі (на другім здымку).
“Запальвае” ўсіх сваёй працавітасцю і стараннем старшы палявод Ніна Кос .
— Нам бы з дзясятак такіх работнікаў, як Ніна, — гаварыў Уладзімір Аркадзьевіч Кійко, — і не трэба былі б памагатыя ці наёмныя работнікі. Дасі ёй заданне і можна не правяраць. Ніна Кос яго выканае бездакорна. А на яе і іншыя раўняюцца.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


www.profvest.com

https://www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!