Вёску ведае не па чутках

На пасаду старшыні СВК “Ляхаўцы” назначаны Валянцін Сяргеевіч Якімук.
Анкета “ГЧ”
Прафесійны багаж.
Валянціну Сяргеевічу 48 гадоў. Нарадзіўся ў вёсцы Чарняны. Пасля заканчэння школы працаваў у калгасе трактарыстам і вадзіцелем. За плячыма – служба ў арміі і вучоба ў Беларускім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, дзе атрымаў спецыяльнасць інжынера-электрыка. Пасля вучобы зноў працаваў у калгасе імя Крупскай на пасадах інжынера па працаёмкіх працэсах, брыгадзіра трактарнай брыгады, галоўнага інжынера. Закончыў курсы ўпраўленцаў пры Беларускім аграрна-тэхнічным універсітэце. Вёску Валянцін Сяргеевіч ведае не па чутках.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Па-першае, мэтанакіраванасць. Калі ты ўбачыў праблему, ацаніў яе, намеціў шляхі вырашэння, абавязкова пастаў у ёй кропку. Цаню ў кіраўніку выканаўчасць, бо калі не ўмееш падпарадкоўвацца, не зможаш і кіраваць. Не люблю непунктуальнасць, адсутнасць старання. Кіраўнік павінен быць патрабавальным і вельмі ўважлівым да лю­дзей. Чалавек у калектыве – індывідум. Таму важна распазнаць у ім такія струны душы, якія б спрацавалі на агульную карысць. Можна прызнаваць права на памылку за кожным, але неабходна і высветліць, паглядзець, што прымусіла яе зрабіць. Калі чалавек пастаянна падводзіць, трэба старацца быць нейтральным у асабістых адносінах. Наогул лічу, што кіраўнік павінен паказваць прыклад у першую чаргу цераз сябе.
Думкі пасля першага тыдня работы:
— Зразумеў, што спраў – непачаты край. І ў плане работы з людзьмі, і ў навядзенні парадку на вытворчасці. Першыя ўражанні: людзі ў Ляхаўцах працавітыя, шмат іх тут такіх. Час цяпер няпросты, і трэба быць гатовым да любых паваротаў. Але ж калі мне даручылі кіраваць сельгаскааператывам і я згадзіўся, значыць, павінен працаваць так, каб не было сорамна ў першую чаргу перад самім сабой.
Ніна СВІЦЮК.

Добавить комментарий


ukrterminal.kiev.ua

Рулонный газон

www.lab-ivf.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!