У Маларыце прайшоў турнір па тэнісе ў гонар Анатоля Крысіна

На кортах спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы  алімпійскага рэзерву  Маларыцкага раёна  прайшоў ІV адкрыты аматарскі турнір па тэнісе ў гонар былога настаўніка фізічнай культуры і здароўя Анатоля Крысіна. Яго арганізатарам традыцыйна стаў Мікалай Струнец, інструктар па тэнісе.

 

Перад пачаткам спаборніцтва Анатоля Дзмітрыевіча з днём нараджэння, Днём настаўніка і Днём пажылых людзей павіншавалі калегі з раённай гімназіі, СШ №2, былыя вучні, а таксама сябры, знаёмыя…

За званне мацнейшага ў барацьбу на двух кортах змагаліся тэнісісты-аматары з Маларыты і Брэста. Анак з-за дажджлівага надвор’я была сыграна толькі палова матчаў. У бліжэйшы час будуць даіграны астатнія матчы, якія засталіся, і вызначаны пераможца. Між іншым, пераможцам І-ІІІ турніраў аматараў вялікай ракеткі быў маларытчанін  Сяргей Пішчык.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий