Каким профессиям научат в школах Малоритского района?

З 2018/2019 навучальнага года ва ўстановах адукацыі Маларытчыны, як і па ўсёй краіне, для вучняў 10 класаў, якія вывучаюць усе прадметы на базавым узроўні, уве­дзена працоўнае навучанне.

Пра некаторыя асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па гэтым прадмеце расказвае начальнік аддзела па адукацыі Таццяна Лаўрэенка:

– У рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне” ў аб’ёме 6 гадзін у ты­дзень рэалізуецца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых і служачых. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзін, якія вызначаны вучэбным планам для прадмета «Працоўнае навучанне».

Асноўнай мэтай працоўнага навучання для вучняў 10-11 класаў з’яўляецца прада­стаўленне ім магчымасці атрымаць першасныя навыкі па пэўнай прафесіі і пераканацца ў правільнасці свайго прафесійнага выбару, а ўстановам прафесійна-тэхнічнай адукацыі і ўстановам сярэдняй спецыяльнай аду­кацыі – атрымаць падрыхтаваных абітурыентаў.

Засваенне адукацыйнай пра­­­грамы прафесійнай падрыхтоўкі ў рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне” арганізуецца па чвэрцях. Вучні праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю з выстаўленнем адзнак у балах. Адзнака па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне” з 2019/2020 навучальнага года будзе ўносіцца ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

– Таццяна Міхайлаўна, у якіх установах адукацыі раёна і асновы якіх спецыяльнасцей будуць набываць дзесяцікласнікі?

–“Працоўнае навучанне” ў гэтым навучальным го­дзе арганізавана для 84 дзя­сяцікласнікаў у 8 установах адукацыі. Вучні ў СШ №1 (12 чалавек),  Дарапеевіцкім д/с-СШ (7), Лукаўскай СШ (2)  і Хаціслаўскай СШ (6) вывучаюць асновы эксплуатацыі электронна-вылічальных машын, вучні Радзежскай СШ (6) і СШ №2 (20) – садоўнікаў, вучні Гвозніцкага д/с-СШ (4) і Ляхавецкага д/с-СШ (7) – гароднінаводаў. Дваццаць дзяўчат СШ №2 набываюць кваліфікацыю швачкі. Акрамя таго,  арганізаваны факультатыўны занятак “Уво­дзіны ў аграрную прафесію” ў Ланской СШ  (5 чалавек) і Олтушскай СШ (10).

– А ці захавана  профільнае навучанне ў раёне?

– Так, захавана. Сетка про­фільных класаў (груп) зацверджана адпаведным рашэннем райвыканкама. У 11-ых класах прафілізацыя ажыццяўляецца ў раённай гімназіі і ў Лу­каўскай СШ. У 10-ых класах профільныя класы (групы) адкрыты ў 9 установах адукацыі раёна:  у Вялікарыцкай, Ланской,  Макранскай, Олтушскай,  Арэхаўскай,  СШ №1,  СШ №2 горада,  а таксама  у Лукаўскай сярэдніх школах.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий