Малоритчан призвали на военные сборы

У краіне праходзіць другі этап комплекснай праверкі баявой гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Беларусі выканаць задачы па назначэнні. З Маларытчыны 28 верасня на зборы прызваны запаснікі-вадзіцелі, а таксама ў войскі накіраваны транспартныя сродкі з арганізацый, прадпрыемстваў Маларыты.

Мабілізацыя прайшла ў штатным рэжыме. Па словах ваеннага камісара Маларыцкага раёна Аляксандра Праўдзіна, раён у такіх мерапрыемствах прымае ўдзел упершыню за апошнія 16 гадоў.

Калона транстартных сродкаў у суправаджэнні ДАІ накіравалася да месца прызначэння – у Бронную Гару (Бярозаўскі раён).
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий