“Слухайцеся голасу сумлення і любіце Айчыну”

На мінулым тыдні 500 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і палітолагаў з 21 краіны свету прынялі ўдзел у VI Беларускім міжнародным медыяфоруме “Партнёрства ў імя будучага: патрыятызм, духоўнасць, яднанне”, які прайшоў у Мінску.
У апошні час вядзецца вялікая інфармацыйная вайна супраць Беларусі, якая знаходзіцца пад ціскам з усіх бакоў, і таму цяпер вельмі важная кансалідацыя грамадства. Многія сродкі масавай інфармацыі за мяжой стварылі міф, маўляў, Беларусь – гэта апошняя дыктатура Еўропы. Інфармацыйная вайна, як вядома, скажае праўду, расстрэльвае нашу свядомасць. У многіх расійскіх СМІ, напрыклад, стала выразна праследжвацца пазіцыя: пра Беларусь альбо дрэнна, альбо – нічога.
Наведаўшы Беларусь, хто ў які ўжо раз, а хто ў першы, як напрыклад, польскі журналіст Матэвуш Піскорскі, удзельнікі форуму адзначалі, што наша краіна – гэта ўнікальны аазіс парадку, чысціні, развіцця, павагі да сваёй гісторыі, без якой не можа быць будучага. Таму, каб ацаніць сітуацыю, трэба, як гаварыў, выступаючы на пленарным пасяджэнні форуму, венгерскі журналіст Ёзэф Фаркас, раней пазнаёміцца з ёй і толькі потым даваць ацэнку.
“Адказнасць” – слова, якое часцей за ўсё абмяркоўвалася ў час тэматычных дыскусій на форуме. “Кожны журналіст павінен усведамляць уладу свайго слова, — падкрэсліў, звяртаючыся да прадстаўнікоў СМІ, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта РБ Уладзімір Макей. — У журналіста павінна быць прафесійная адказнасць перад тварам розных выклікаў”.
Многія краіны, пра што гаварылі міжнародныя журналісты, пачынаюць разумець антыпрапагандысцкія матывы супраць Беларусі. Пад вялікім уражаннем ад наведанага і ўбачанага засталіся нямецкія журналісты Рупп Райнер і Пётр Лучак. Апошні з іх абвергнуў свабоду друку ў Германіі, сказаўшы, што там яна даведзена да абсурду.
СМІ сёння – неад’емная частка нашага паўсядзённага жыцця. Яны набылі вялікую вагу ў грамадстве і ўплыў на настрой людзей, на фарміраванне рэальнасці. У гэтай сувязі ў шмат разоў узрастае адказнасць прадстаўнікоў медыя за вынікі сваёй прафесійнай дзейнасці. Сёння, як ніколі, важна, каб журналістыка была сумленнай і адказнай, ставіла заслону хлусні. “Дзве катэгорыі павінны не дазваляць ілгаць: любоў і сумленне, — сказаў, звяртаючыся да прадстаўнікоў СМІ, сустаршыня Саюза пісьменнікаў Расіі Уладзімір Крупін. – Хрысціянскі пункт гледжання, а менавіта толькі ён можа даваць ацэнку падзеям, павінен быць такім: “Слухайцеся голасу сумлення і любіце Айчыну…”
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: у перапынках пленарнага пася­джэння форуму дыскусіі не спыняліся…
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Слухайцеся голасу сумлення і любіце Айчыну”: 1 комментарий

  • 01.08.2011 в 9:45 пп
    Permalink

    Вы хоць ба сабе не лгалі стока маразматызму… за два года дзве дэвальвацыі і до паследнева ні будзет ні будзет а усе на 1\5 патом впалавіну бядней шутнікі с

Добавить комментарий


https://chemtest.com.ua

Mitsubishi Outlander аккумулятор купить

onlyyou.od.ua