Победители ежегодного конкурса по благоустройству (Малоритский район)

Падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Маларыты, а таксама прыватных падворкаў грамадзян.

Пераможцы агляду-конкурсу вызначаліся па многіх крытэрыях: ад стану будынкаў і ўтрымання ў чысціні тэрыторый да азелянення іх і аздаблення рознымі малымі архітэктурнымі формамі. Больш таго прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам даручана распрацаваць планы па далейшым добраўпарадкаванні і на 2019 год,  бо,  зразумела,  што работа ў гэтым накірунку патрабуе часу.

Сёлета ў намінацыі “Леп­­­шае прадпрыемства, ус­танова, арганізацыя па доб­­­раўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый” першае месца заняў ААТ “Ма­ларыцкі кансерва­вага­род­нінасушыльны камбінат”. На другім месцы – ДЛГУ “Маларыцкі лясгас”,  а трэцяе – за  УА“Маларыцкі дзяржаўны прафесійны лі­цэй сельскагаспадарчай вы­творчасці”.

У сваю чаргу ў намінацыі “Лепшая прыдамавая тэрыторыя горада Маларыта” перамогу святкавала гараджанка Зоя Леанардаўна Качанка (вул. Кветкавая, д. 27). Другое месца дасталася Дануце Яраславаўне Ткачук (вул. Вясенняя, д 27). На трэцім месцы — Андрэй Паўлавіч Ятчук (вул. Вінаградная, д.5).

Пераможцы і прызёры агляду-конкурсу атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі з рук кіраўніка раёна Мікалая Шума падчас урачыстага адкрыцця святкавання Дня горада 6 кастрычніка.

Уласн. інф.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий