На футбольным п’едэстале

У Мінску прайшла штогадовая рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па 24 відах спорту, у тым ліку – і па футболу сярод дзяўчат. 7 юных футбалістак Маларытчыны былі ўключаны ў асноўны склад зборнай вобласці. Яны абаранялі гонар Брэстчыны. Гэта – Ганна Герасімук, 9 клас, Кацярына Тарасюк, 9 клас, Хрысціна Сцепанюк, 9 клас, Ірына Андраюк, 8 клас, Святлана Гаргун, 7 клас (усе – Лукаўская СШ), а таксама Настасся Падалінская, 9 клас (раённая гімназія), Лілія Аўдзіюк, 9 клас (СШ №2). Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. Футбалісткі Брэстчыны прайгралі на турніры толькі 2 гульні. Яны ва ўпартай барацьбе ўступілі равесніцам з Мінска і Гродна. У выніковай табліцы каманда вобласці апынулася на ганаровым ІІІ месцы. У гэтым вялікая заслуга і Віктара Бойкі, настаўніка фізічнай культуры Лукаўскай СШ. Менавіта Віктар Васільевіч не адзін год трэніруе школьную футбольную каманду “Вікторыя-Лукава”, у склад якой і ўваходзяць удзельніцы спартакіяды. У Віктара Бойкі ёсць адна запаветная мара. Ён у перспектыве плануе на рэспубліканскіх спаборніцтвах выступіць з камандай, якая цалкам будзе складацца толькі з футбалістак “Вікторыі-Лукава”. Над гэтым зараз трэнер разам з камандай і працуюць.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


www.el-smoke.club

booker.in.ua

Нашел в интернете авторитетный портал про направление донация яйцеклеток.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!