Пад старшынствам Пятра Губея прайшла VII сесія райсавета 26-га склікання

У цэлым, але не ўсюды
У сферы дашкольнай і школьнай адукацыі ў цэлым па раёне выконваюцца ўсе нарматывы сацыяльных стандартаў, як адзначыла ў сваім выступленні на сесіі начальнік аддзела адукацыі Таццяна Лаўрэенка. У той жа час нарматыў забяспечанасці агульнай плошчай 8 кв. метраў на 1 вучня не выконваецца ў Гвозніцкай школе. А ў Замшанскай школе з-за адсутнасці спартыўнай залы не выконваецца нарматыў забяспечанасці будынкамі спартыўнага назначэння 0,5 кв. метра на 1 вучня. Давялося кіраўніку адукацыі раёна агучыць такую праблему: нягледзячы на забяспечанасць школ камп’ютарнымі класамі, састарэлая тэхніка патрабуе замены на сучасную ў Велікарыцкай сярэдняй і Мельніцкай базавай школах.
Старшыня Хаціслаўскага сельвыканкама Уладзімір Смаль і загадчыца Хаціслаўскага сада Любоў Саўчук расказалі аб праводзімай рабоце па выкананню дзяржаўных сацыяльных стандартаў у сферы адукацыі на тэрыторыі Хаціслаўскага сельсавета. Уладзімір Міхайлавіч, у прыватнасці, адзначыў неабыякавыя адносіны дэпутата раённага і сельскага Саветаў Васіля Пішчыка, якія выражаюцца ў матэрыяльнай дапамозе гаспадаркі, аказваемай мясцовым установам адукацыі.
Жыллё маё…
Вялікай праблемай для вёсак стала закінутае старое жыллё. Так, па стану на 1 чэрвеня г.г. у 76 населеных пунктах такіх дамоў налічвалася 169. З моманту дзеяння Указа Прэзідэнта РБ “Аб мерах па ўпарадкаванню ўліку і скарачэнню колькасці пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці” (выкананне яго разглядалі дэпутаты) было накіравана 789 паведамленняў аб намерах далейшага выкарыстання жылых дамоў іх уласнікам. З часу выхаду Указа ў раёне знесена 280 дамоў, у тым ліку 204 пустуючых і 76 старых. Пра гэта паведаміў на сесіі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Сарока. Найбольш актыўна гэтая работа вядзецца ў Макранскім, Арэхаўскім, Лукаўскім і Маларыцкім сельвыканкамах. Кіраўнікі мясцовых органаў улады з Макран і Маларыты Барыс Самасюк і Ніна Луцук расказалі, які кантакт у гэтым плане яны наладзілі з жыхарамі, старастамі, дэпутатамі. Старое жыллё ў вёсках – біч, які надаваў ім непрыглядны малюнак, псаваў выгляд. Цяпер на месцы яго з’явіліся новыя дамы, да прыкладу, у Макранах. У Збуражы, Замшанах, Талочне старое жыллё ў асноўным прададзена для гарадскіх жыхароў, якія пажадалі мець загарадныя дамы. Для новых жыхароў гэта зручна: непадалёку ад райцэнтра, да такіх вёсак добры пад’езд, ёсць магазіны, іншыя жыццёва важныя аб’екты.
Горш такая работа, як адзначалася на сесіі, вядзецца ў Олтушскім, Чарнянскім і Велікарыцкім сельвыканкамах.
Для таго, каб навесці большы парадак, сесія вырашыла абавязаць старшынь сельвыканкамаў прымаць меры адміністрацыйнага ўздзеяння да грамадзян, якія не выконваюць абавязкі па выкарыстанню дамоў па прызначэнню, утрыманню ў належным парадку і зносу закінутых, а таксама своечасова прымаць рашэнні аб канфіскацыі зямельных участкаў пасля зносу пустуючага жылля. Раённая камісія па абследаванню стану жылых дамоў павінна прыняць дадатковыя меры па няўхільнаму захаванню працэдур прызнання жылых дамоў пустуючымі ці старымі.
Іншыя пытанні
На сесіі разгледжаны іншыя пытанні, у прыватнасці, скарачэння расходаў бюджэту, звязаных з эканамічнай сітуацыяй, якая склалася на сённяш­ні дзень, адчужэння маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці раёна, і іншыя.
Заслуханы справаздачы дэпутатаў раённага Савета начальніка ПМК-20 Валерыя Масюка і дырэктара раённай гімназіі Сяргея Антонава па выкананню імі дэпутацкіх абавязкаў. Сесія прыняла да ведама іх справаздачы і адобрыла дэпутацкую работу гэтых кіраўнікоў.
Ніна СВІЦЮК.

Добавить комментарий


Buy Oxandrolon online in Canada
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!