Змена — для адораных

Для 40 хлопчыкаў і дзяўчынак лагерная змена кругласутачнага знахо­джання на базе раённай станцыі дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства (в.Олтуш) праляцела як адно непаўторнае і незабыўнае імгненне.
— Першая сезонная аздараўленчая змена, — расказвае яе начальнік Леанід Лук’янчук, — сабрала з ўсяго раёна адораных дзяцей ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Асноўная мэта, якая ставілася, – спрыяць далейшаму інтэлектуальнаму развіццю вучняў, каб годна прадставіць раён на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Для Маларытчыны гэтая справа практычна новая.
Рэжым дня прадугледжваў правядзенне розных гульняў-спаборніцтваў, у якіх можна было праверыць свае веды, эрудыцыю, начытанасць. Гэта — “Што? Дзе? Калі?”, “Свая гульня”, “Брэйн-рынг”, “Інтэлектуальны марафон”, “Дзеці новага пакалення” і інш. Аксана Кірычук, Ірына Бурштын, Аляксандр Ківачук, Іван Барташук, Мікалай Кірычук, Настасся Самусева, выхавальнікі змены, і Вячаслаў Цароў, інструктар-метадыст па фіз­культурна-аздараўлен­чай рабоце, ні на хвіліну не давалі дзецям сумаваць. У шчыльным графіку цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў для атрадаў “Эрудыт” і “Свавольнік” запомніліся і спартыўныя спаборніцтвы. У першую чаргу — чэмпіянаты змены па шашках і шахматах, тэнісу і футболу, валейболу і піянерболу, а таксама стральба з лазернай вінтоўкі, дзень Нептуна і смеху. Да юных інтэлектуалаў наведаліся і прадстаўнікі аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ пры УУС Брэсцкага аблвыканкама з прафілактычнай мэтай. Яны расказалі і наглядна паказалі шмат карыснага і неабходнага для бяспекі кожнага падлетка.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


читать дальше

https://kompozit.ua

https://mitsubishi.niko.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!