Хрэсны ход

У Хаціславе прайшоў традыцыйны хрэсны ход. Ён штогод збірае многа вернікаў не толькі з навакольных вёсак, але і з усяго раёна. Хрэсны ход прымеркаваны да дня памяці прападобнага Ануфрыя Вялікага.
Пасля заканчэння ўрачыстага богаслужэння ў Спаса-Праабражэнскім храме в.Хаціслаў хрэсны ход павольна накіроўваецца на вясковыя могілкі, дзе ў 1993г. адноўлена невялікая царква ў гонар святога. Там быў адслужаны малебен. Свае цёплыя малітвы Богу ўзносілі: Віктар Паляціла, благачынны раёна, Пётр Пяшко, настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы Хаціслава і яшчэ 10 светароў разам з вялікай колькасцю вернікаў, якія прыйшлі ўшанаваць памяць угодніка Божага.

Добавить комментарий


https://shtory.ua

автополив растений
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!