Гульні интэлектуалаў Маларытчыны

На базе раённай гімназіі нядаўна прайшоў раённы этап абласнога сінхроннага турніру па гульні “Што? Дзе? Калі?” і гульні “Эрудыт-лато”, якая была пры­свечана стагоддзю ВЛКСМ. Памерацца сваімі інтэлектуальнымі сіламі сабралася 17 каманд юных знаўцаў устаноў адукацыі Маларытчыны. 

У выніковай турнірнай табліцы ў гульні “Эрудыт-лато” першае месца заня­ла каманда “Ротар” (раённая гімназія). На другім месцы апынулася каманда “Бермудскі трохвугольнік” (СШ №1), на трэцім – каманда “Самы разумны” (Макранская СШ).

На раённым этапе аб­лас­но­га сінхроннага турніру па гуль­­ні “Што? Дзе? Калі?” лепшай стала каманда “Джэнт­ль­мены ўдачы” (раён­ная гімназія). Яна пазіцыю лідара на Маларытчыне займае ўжо не адзін год. На другую прыступку ўзнялася каманда “Самы разумны” (Макранская СШ), на трэцюю – “Лагістыкі” (Вялікарыцкая СШ).

На абласным этапе сін­хроннага турніру каманда “Джэнтльмены ўдачы” паказала найлепшы вы­нік. Яна заняла першае выніковае месца сярод 301 каманды Брэстчыны, набраўшы 31 бал з 36 магчымых. “Джэнтльмены ўда­чы” сёння – гэта дзе­сяцікласнікі Іван Буглак,  Вадзім Дзяніс, Яўген Карпук,  Антон Надзяжук  і Раман Завадскі, а таксама дзевяцікласнік Уладзіслаў Шульжык.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий