«Стрыт» ад Максіма ЛЯПЕШКІ (Маларыцкі раён)

Ні для каго не сакрэт, што стаць прадпрымальнікам, пачаць сваю справу – гэта немалая рызыка. Асабліва, калі чалавек вырашае інвеставаць сродкі ў адкрыццё кропкі грамадскага харчавання. І хоць колькасць бар’ераў у афармленні дакументаў у апошні час зменшылася і малы бізнес адчувае значную падтрымку, аднак перш чым развіць сваю справу, трэба шмат папрацаваць, заваёўваючы свайго кліента, а можна і проста прайграць, калі нешта пойдзе не так. Але, як кажуць, дарогу адольвае той, хто ідзе. І нават у нашым невялікім гарадку знаходзяцца дастойныя павагі людзі, якія не баяцца рызыкаваць. Адзін з іх – малады прадпрымальнік Максім Ляпешка.

На пачатку кастрычніка па вуліцы Сапвецкая ў райцэнтры (на супрраць будынка былой гасцініцы)  з’я­вілася кропка хуткага гра­­мадс­кага харчавання. 

Маларытчан духмянай прадукцыяй частуе Максім Ляпешка, які ў райцэнтры і адкрыў міні-кафэ “Стрыт” (ААТ “Сэвэн”). У свае 27 гадоў маларытчанін Максім Аляксандравіч – асоба вядомая  найперш сярод прыхільнікаў футбола.

–  Я марыў з дзяцінства стаць толькі футбалістам, – гаворыць Максім Ляпешка. – Прыкладам  у гэтым быў мой бацька. Да сваёй мэты я ішоў не адзін год. У школьныя гады з ахвотаю ганяў з аднагодкамі мяч, не раз выступаў за зборную раёна на абласных спаборніцтвах.

Падчас аднаго такога выступлення Максіма заў­важылі і прапанавалі заключыць кантракт з футбольным клубам “Ды­нама-Брэст”. Ён вы­ступаў за юнацкія ка­манды рэс­публікі і дуб­люючы склад. Потым Максім выступаў за футбольны клуб “Ба­ранавічы” і ФК “Мінск”. Пасля давялося пераключыцца на футзал. Юнак некаторы час гуляў за ФК “Меркурый” (Брэст) і ФК “Брествторчермет”, у складзе якіх  выйграваў чэмпіянат  Рэс­публікі Беларусь, ста­­навіўся сярэбраным прызёрам кубка Рэс­публікі Беларусь. У гэты ж час ён закончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, на­быўшы спецыяльнасці  настаўніка фізічнай культуры і здароўя,  мене­джара па спорце і турызме. Некаторы час нават працаваў у школе па спецыяльнасці.

Аднак гэта было не тое, чаго хацелася. Здавалася часам, што і спорт не прыносіў задавальнення. Максім шукаў сябе. Яму хацелася адкрыць сваю справу, каб рэалізаваць задуманае. Чым хацелася заняцца канкрэтна? Былі, безумоўна, нейкія планы, ідэі. Але далей гэтага справа не заходзіла. Не хапала ней­кага штуршка. Падчас працы ў Ба­ра­навічах Максім пазнаё­міўся з прадпрымальным хлопцам. У яго і Максіма было шмат  агульных за­цікаўленасцей.

– Неўзабаве наша сяб­роўства вылілася ў стварэнне ААТ “Пі­нат бат­тэр”,  дзе я з’яўляўся адным з заснавальнікаў і  дырэктарам, – расказвае Максім Ляпешка.

– Нам хацелася паспрабаваць вырабляць ара­хісавую пасту. Паколькі не хапала неабходных ведаў,  запісаліся на адукацыйныя курсы ААТ “Бізнес-цэнтр “Цэнтр падтрымкі прад­пры­маль­ніцтва”.

Станаўленню і сама­вы­зна­чэн­ню Максіма Аляк­сандравіча вельмі дапамог аўтарскі біз­нес-курс у Like-цэнт­ры, які праводзіў  Аяз Шабутдзінаў, паў­фіна­ліст Шко­лы маладога мільярдэра Forbes, кі­раўнік асацыяцыі маладых прадпрымальнікаў Расіі. Тут маларытчанін пакрокава да­ведаўся, як дасягнуць мэты незалежна ад абставін.

– Па заканчэнні курсаў экзамен у мяне прымала пяць самых вядомых прадпрымальнікаў Беларусі, – кажа Максім. – Хутка ўзнікла ідэя адкрыць у Баранавічах бур­герную.

Такія кропкі хуткага гра­­мадскага харчавання перажываюць цяпер актыўны рост папу­лярнасці. Гэта звязана з тым, што ежа  ў бургерных простая,  хуткая і смачная. Задуманае,  на жаль,  не ажыццявілася, бо падвялі арандатары. Паралельна пра­пра­цоўвалася пытанне адкрыцця прафесійнай кальяннай. Але і тут не пашанцавала. Пакуль вырашалася пытанне, у Баранавічах з’явілася дзве каль­янныя. Далей займацца гэтай справай не было сэнсу.

Пасля роздумаў Максім Ляпешка вырашыў вярнуцца ў Маларыту і тут адкрыць сваю справу. А для гэтага некаторы час вывучаў попыт.

 

– Нельга стаяць на ад­ным мес­цы, – кажа Максім Аляксандравіч. – Неабходна пастаянна рухацца наперад, шукаць магчымасці для пашырэння дзейнасці. Так узнікла бізнес-ідэя адкрыцця міні-кафэ на лафеце. Для Маларыты гэта – ніша, якая пакуль што вольная.

Максім Ляпешка рас­­­­казвае, што на ажы­ц­цяўленне задуманага часу было затрачана не шмат. Захацелася рэалізаваць ідэю як мага хутчэй, як вучыў Аяз Шабутдзінаў. Ніякіх перашкод ніхто не рабіў. Уся неабходная дакументацыя была на руках ужо праз паўтара месяца.

– Каб адкрыць сваю справу, неабходна ў першую чаргу жаданне і разуменне,  навошта і для чаго ты гэта робіш. Тады ўсё атрымаецца. Наб’ю руку і буду пашырацца, найперш – у асартыменце. Цяпер уважліва прыслухоўваюся да меркавання маларытчан, вывучаю прапановы.  Я працую для іх.

У меню  міні-кафэ “Стрыт” – 21 найменне  прадукцыі. Гэта,  напрыклад, “Лодачка”,  “Лодачка “Піца”,  “Лодачка “Банан”, хот-дог класічны, бульба фры, бульба па-вясковаму, а так­сама ў асартыменце ёсць сокі, у тым ліку – Маларыцкага кансерва­вагароднінасушыльнага камбі­ната, “газіроўка”, кава, чай… Днямі ў продажы з’явіліся чыпсы з бульбы. Хутка  “Стрыт” парадуе гараджан і гасцей  гарачымі блі­намі.

–Максім Аляксанд­равіч, “Стрыт” – гэта перасоўнае міні-кафэ на колах. Чаму  ўзнікла такая  ідэя?

– Называецца яно фуд­трак. Зараз гэта па­пулярны фармат ву­лічнай ежы ў многіх краінах свету. Таксама з уласнага вопыту ведаю, што ўладальнікі мно­гіх кропак грамадскага харчавання не раз наракалі на тое, што іх уста­нова з’яўляецца ста­цыянарнай –  “прывязанай” да аднаго месца. Здавалася, што, калі будаваліся, выбіралі месца па ўсіх правілах. Аднак густы і запыты спажыўцоў з цягам часу змяняюцца. Таму ўзнікае думка аб тым, каб узяць і перанесці сваю кропку ў іншае месца. Гэта не праблема, калі міні-кафэ на колах. Сёння ў адным месцы, заўтра пры неабходнасці – у другім. Дзве-тры хвіліны – і “Стрыт” з некалькімі столі­камі і табурэткамі прыме на­ведвальнікаў у любым месцы, нават на лясной паляне. Зручна, хутка і смачна!

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий