«Сёстры милосердия» 15 лет назад в Малоритском районе было создано православное сестринство

Cясцёр міласэрнасці пяшчотна і ласкава называюць белымі галубкамі. Гэтыя жанчыны прысвяцілі сябе цяжкай, але высакароднай і неабходнай справе. Яны нясуць свой послух і пастаянна жывуць клопатамі пра бліжняга. Сёстры служаць людзям не толькі ў тыя хві­ліны, калі да чалавека прыходзіць цяжкая хвароба ці адзінота. Жанчыны наведваюць састарэлых людзей і для таго, каб проста з імі пагаварыць, даць параду, падказаць, падтрымаць словам, дапамагчы знайсці выйсце з цяжкай жыццёвай сітуацыі.

У Маларыцкім благачынні цяпер дзейнічае 6 сястрынстваў, дзе налічваецца амаль 80 сясцёр міласэрнасці. Сястрынствы існуюць пры храме райцэнтра, а таксама пры храмах вёсак Ляхаўцы, Хаціслаў, Арэхава, Олтуш, Вялікарыта. У жыцці прыходаў сёстры  ўдзельнічаюць штодня.

Самым шматлікім на сён­няшні дзень з’яўляецца права­слаўнае сястрынста ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Маларыта, якое ўзначальвае Любоў Колпікава. Яно было створана ў лістападзе 2003 года. Святкаванне 15-гадовага юбілею сястрынства было адзначана ўдзелам сясцёр у Бажэственнай літургіі і прычашчэннем Святых Хрыстовых Тайн. Пасля протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта,  лепшым сёстрам праваслаўнага сястрынста ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” уручыў граматы, падарыў кнігі.

–Жаданне дапамагчы па­вінна спалучацца з уменнем аказваць дапамогу, – гаворыць Любоў Колпікава, старшая сястра сястрынства. – Нашы сёстры – гэта жанчыны ва ўзросце ад 55 гадоў і старэйшыя. Яны ў свой вольны час аказваюць сацыяльную дапамогу ўсім, каму яна патрэбна і неабходна. Робяць гэта добраахвотна ад усёй душы і сэрца. Дарыць іншым людзям дабро, любоў тым,  хто знаходзіцца побач, – сэнс жыцця для многіх з іх. Гэта ўласціва, напрыклад, Марыі Пангліш,  Марыі Пачынчук, Галіне Хатынюк, Ніне Камянчук, Марыі Косік, Ганне Баліцэвіч, Веры Пацурай, Людміле Калеснікавай і інш. Сярод самых старэйшых сясцёр міласэрнасці – Ганна Лямачка, Вера Самасюк. Нягле-дзячы на свае гады, яны сябе аддаюць служэнню  іншым.

За 15 гадоў існавання пра­­ведзена многа розных ме­рапрыемстваў. Сясцёр на по­слухах можна бачыць, напрыклад, у храме, у капліцы ў тэрапеўтычным корпусе Ма­ларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы ў гонар іконы Божай Маці “Усецарыца”, у гінекалагічным, тэрапеўтычным, хірургічным і неўралагічным аддзяленнях раённай бальніцы, у тэрытарыяльным цэнтры са­цыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтры карэк­цыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, установах адукацыі, арганізацыях і прадпрыемствах Маларытчыны. Шмат часу сёстры праводзяць з цяжкахворымі, інвалідамі, састарэлымі і адзінокімі людзьмі. Не застаюцца без увагі таксама малазабяспечаныя, шматдзетныя, удовы і, наогул, усе, хто апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

Мікалай Навумчык.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!