Команда СУП «Савушкино» победила в районной спартакиаде среди работников сельхозпредприятий (Малоритский район)

Працаўнікі сельскай гаспадаркі ўмеюць не толькі дбайна працаваць, але  і актыўна адпачываць. У гэтым у чарговы раз можна было пераканацца падчас правядзення традыцыйнай раённай спартакіяды сярод работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый. У мінулую пятніцу яна прайшла ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына” і была прысвечана Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

 

Паказаць сваё спартыўнае майстэрства і прадэманстраваць фізічную загартоўку, спрытнасць і хуткасць, вынослівасць і азарт вый­шла 10 каманд гаспадарак Маларытчыны. Яны спаборнічалі ў васьмі відах спартыўнай праграмы. Вострая барацьба ад пачатку і да канца ішла на ўсіх спартыўных пляцоўках. Мацнейшыя вызначаліся ў шашках, 7-метровых штрафных ударах у гандбольныя вароты, настольным тэнісе, дартсе, эстафеце па плаванні,  кідках у баскетбольнае кальцо, скачках у даўжыню з месца, більярдзе. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў спаборнічалі ў дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Безумоўна, у некаторых удзельнікаў, а таксама каманд не ўсё атрымлівалася так, як хацелася. Ды і пераможца ў кожным відзе спаборніцтваў вызначаўся адзін. Напрыклад, у штрафных ударах па варотах не было роўных камандзе СВК “Дарапеевічы”, у эстафеце па плаванні – раённай ветэрынарнай станцыі, у скачках у даўжыню з месца – ААТ “Чарняны”, у гульні ў більярд – СУП “Савушкіна”, найбольш трапна мячы кідалі ў баскетбольнае кальцо спартсмены СУП “Хаціслаўскі”.

Падчас спартакіяды вызначаліся пераможцы і ў асабістым заліку. Напрыклад, лепшымі ў спаборніцтвах па дартсе сталі Уладзімір Алесік і Дар’я Лаўрусік, па настольным тэнісе – Юрый Скібіна і Зінаіда Блядай, па шашках – Аляксандр Наўрось і Любоў Яцура… Сярод кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў у спаборніцтвах па дартсе лепшы вынік паказаў Сяргей Гусак (СУП “Савушкіна”), у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі – Сяргей Сцепанюк (ААТ “Макраны”).

У выніковай турнірнай табліцы першае месца заняла каманда спартсменаў СУП “Савушкіна”, другое – раённай ветэрынарнай станцыі, трэцяе – ААТ “Арэхава”.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Прапануем вашай увазе невялікі фотарэпартаж

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!