НАСУПЕРАК ПРАГНОЗАМ

На падставе даследаванняў, праведзеных у сакавіку-чэрвені г.г., Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі пад­рыхтавала прагноз ураджайнасці лясных ягад і грыбоў на гэты год. Як адзначаецца, 2011-ы не будзе грыбным. Грыбамі сёлета не асабліва парадуюць лясы Брэстчыны і Гомельшчыны: там чакаецца нізкі ўраджай белых, лісічак, падасінавікаў і інш. У астатніх абласцях ураджай на дары лесу грыбнікоў парадуе. Праўда, вялікі аматар “ціхага” палявання і прыроды маларытчанка Валянціна Мазоль скептычна адносіцца да такога прагнозу, бо, наведаўшы гэтымі днямі свае любімыя грыбныя месцы, яна вярнулася дамоў не з пустым посудам, а з поўным вядром лясных дароў: лісічак, сыраежак і нават баравікоў, якіх аказалася амаль два дзясяткі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: вялікі аматар “ціхага” палявання Валянціна МАЗОЛЬ з першай сёлетняй лясной удачай.
Фота Вольгі КАСЦЮЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

НАСУПЕРАК ПРАГНОЗАМ: 1 комментарий

  • 01.08.2011 в 9:42 пп
    Permalink

    збрахалі акадземікі лісічак как гразі і нікагда столька не было

Добавить комментарий


https://topobzor.info

www.steroid-pharm.com

www.best-cooler.reviews